unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Шут, Іван Віктаравіч (кандыдат тэхнічных навук ; прыборабудаванне ; род. 1932)

    Нарадзіўся 15.12.1932, мяст. Паланечка, Баранавіцкі павет, Навагрудскае ваяводства (сучас. вёска, Баранавіцкі раён, Брэсцкая вобласць). Спецыяліст у галіне прыборабудавання. Кандыдат тэхнічных навук (1989), прафесар (Расія, 1993; Беларусь, настрыфікацыя, 2001).
    Адукацыя: Беларускі політэхнічны інстытут імя І. В. Сталіна (спецыяльнасць "Тэхналогія машынабудавання", 1956).
    Навуковыя інтарэсы: тэхналогія радыёэлектроннай апаратуры; праектаванне і асваенне радыёэлектронных устройстваў; распрацоўка і ўкараненне высокаэфектыўных рэсурсазберагальных тэхналогій.
    Месца працы, пасада: Мінскі падшыпнікавы завод (1956–1961); Мінскі электратэхнічны завод імя В. І. Казлова (1961–1969); Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі (1964–1967); Мінскі завод "Калібр" (1969–1979, намеснік галоўнага інжынера, галоўны тэхнолаг, галоўны інжынер); Мінскае вытворчае аб'яднанне імя У. І. Леніна (1979–992, галоўны інжынер); Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі (з 1986; кафедра электроннай тэхнікі і тэхналогіі, прафесар).
    Узнагароды: Грамата Міністэрства вышэйшай адукацыі СССР (1954), медалі ВДНГ СССР (бронзавы, 1966 і 1973; сярэбраны, 1978), ордэн "Знак Почета" (1974), ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1981, 1986), знакі "Почетный радист СССР" (1980), "Изобретатель СССР" і інш.

        Варыянтная форма
    Šut, Ivan Viktaravič (нар. 1932)

        Гл. таксама
    Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі (Мінск). Факультэт камп'ютарнага праектавання
    Шут, Иван Викторович (кандидат технических наук ; приборостроение ; род. 1932) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Информация и производство : подходы к внедрению CALS/ИПИ-технологий на предприятии / И. В. Шут // Изобретатель. — 2012. — № 12. — С. 31—35.
    Шут Иван Викторович // Белорусский государственный университет информатики и радиоэлектроники: история в биографиях ректоров, ученых, удостоенных почетных званий, лауреатов премий, профессоров, докторов наук : 40 лет (1964–2004). ― Минск, 2004. — С. 215—217.
    Шут Іван Віктаравіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2003. — Т. 17. — С. 489.
    Шут Иван Викторович // Кто есть кто в Республике Беларусь. 2001. Т. 1. — Минск, 2001. — С. 175—176.
    Фатаграфія.
    Сайт Баранавіцкай аб'яднанай газеты "Наш край".
    Рэпазіторый БДУІР.