Справка
Нарадзіўся 28.02.1966, в. Астроўна, Бешанковіцкі раён, Віцебская вобласць. Спецыяліст у галіне выкладання ваеннай падрыхтоўкі. Падпалкоўнік, воін-інтэрнацыяналіст.
Адукацыя: Мінскае сувораўскае ваеннае вучылішча (1983), Сумскае вышэйшае артылерыйскае каманднае вучылішча імя М. В. Фрунзе (1987), Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава (аспірантура, спецыяльнасць "Агульная педагогіка, гісторыя педагогікі і адукацыі", 2014).
Навуковыя інтарэсы: гісторыя ваеннай падрыхтоўкі; тэорыя і методыка навучання ваеннай падрыхтоўкі; правядзенне педагагічных і метадычных эксперыментаў па напрамках дзейнасці ваеннай кафедры і ўкараненне вынікаў даследаванняў; стварэнне і ўдасканаленне мадэлі педагагічнага працэсу ваеннай падрыхтоўкі студэнтаў.
Месца працы, пасада: служба ва Узброеных Сілах СССР, Расійскай Федэрацыі, Рэспублікі Беларусь (1987–2007); Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава (з 2007, ваенная кафедра, старшы выкладчык, начальнік вучэбнай часткі – намеснік начальніка ваеннай кафедры, з 2019 – начальнік кафедры). Інфармацыя на 2020.
Узнагароды: Грамата Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР "Воину-интернационалисту" (1988), ордэн Чырвонай Зоркі (1989), медаль "За отвагу" (1989), падзякі Міністра абароны Рэспублікі Беларусь (2000, 2002, 2004), медалі "За безупречную службу" (III ступені, 2007; II ступені, 2013) і інш.
Варыянтная форма
Mašèra, Sârgej Arkadz'evіč (нар. 1966) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Организация учебной и методической работы в военных учебных заведениях и на военных кафедрах учреждений высшего образования : пособие / [А. П. Голованов и др.]. — Минск, 2019.
Военная подготовка. Военно-учетная специальность "Командир противотанкового ракетного комплекса" : структурно-логические схемы и опорные конспекты занятий / С. А. Машеро. — Витебск, 2017.
Анкета вучонага.
Фатаграфія.
БД Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава "Персональные страницы".
Рэпазіторый Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава.
Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі.