unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Прус, Рыгор Майсеевіч (кандыдат медыцынскіх навук ; 1914—2010)

    Нарадзіўся 23.04.1914, в. Пухавічы, Мінская вобласць. Урач-фізіёлаг, хірург. Кандыдат медыцынскіх навук (1940), дацэнт (0000). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
    Адукацыя: Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1937; аспірантура, 1940).
    Навуковыя інтарэсы: ваенна-палявая хірургія; таракабдамінальная хірургія; раненні грудной клеткі; лячэнне адкрытых і закрытых пнеўматораксаў; фізіялогія сардэчна-сасудзістай сістэмы.
    Месца працы, пасада: Узброеныя Сілы СССР (1940–1945, палкоўнік медыцынскай службы), Беларускі навукова-даследчы інстытут пералівання крыві (1937–1940 і 1946, загадчык эксперыментальнай лабараторыі), Віцебскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1946–1970, дацэнт кафедры нармальнай фізіялогіі, у 1962–1970 – загадчык кафедры, 1955–1970 – прарэктар па навуковай і вучэбнай рабоце).
    Узнагароды: ордэны Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны 2-й ступені і інш.
    Памёр 11.05.2010, пахаваны на Стара-Уланавіцкіх могілках, г. Віцебск.

        Варыянтная форма
    Prus, Rygor Majseevič (1914—2010)

        Гл. таксама
    Віцебскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт. Лячэбны факультэт
    Прусс, Григорий Моисеевич (кандидат медицинских наук ; 1914—2010) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    К вопросу о специфическом действии д-Арсенвалевского тока : диссертация ... кандидата медицинских наук / Прусс Г. М. — Минск, 1940. — [Название диссертации, выходные данные с сайта Белорусского государственого медицинского университета: https://www.bsmu.by/page/3/1346/].
    Дыхание и кровообращение при открытом пневмотораксе (экспериментальное исследование) : автореферат диссертации ... доктора медицинских наук / Г. М. Прусс. ― Витебск, 1957.
    Анкета вучонага (без анкеты).
    Григорий Моисеевич Прусс : [к 90-летию со дня рождения] // Медвузовец. — 2004. — Май (№ 5). — С. 3.
    Скальпель хирурга ― оружие победы / Н. И. Василенко, Ю. С. Небылицын, С. Г. Василенко // Новости хирургии. ― 2010. ― Т. 18, № 4. ― С. 3—11. — В содержании о Пруссе Г. М.
    Сайт Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.
    Сайт "Вікіпедыя".
    Сайт "Мое местечко".