![]() |
На главную | ![]() | ![]() |
---|
Справка
Савельеў, Васіль Якаўлевіч (доктар тэхнічных навук ; кандыдат фізіка-матэматычных навук ; электроніка ; 1910—1996) |
Нарадзіўся 25.04.1910, с. Малое Скуратава, Чэрнскі раён, Тульская вобласць, Расія. Вучоны ў галіне электронікі. Доктар тэхнічных навук (1968), прафесар (1962). Кандыдат фізіка-матэматычных навук (1938).
Адукацыя: Ленінградскі політэхнічны інстытут (1934), Ленінградскі фізіка-тэхнічны інстытут (аспірантура, 1936?).
Навуковыя інтарэсы: фізічная электроніка; даследаванне электронных уласцівасцей металаў; распрацоўка і канструяванне электронных устройстваў для генерацыі і ўзмацнення радыёхваль сантыметровага дыяпазону: даследаванне і распрацоўка цвёрдацельных ЗВЧ прыбораў.
Заснавальнік навуковай школы па электроніцы.
Месца працы, пасада: Ленінградскі фізіка-тэхнічны інстытут (1936–1938); НДІ-9, Ленінград (1938 і 1940–1941); стажыроўка ў ЗША (1938–1940); Ніжтагілбуд, г. Ніжні Тагіл Свярдлоўскай вобласці (1946–1953, інжынер); завод п/я № 12, г. Завідава Маскоўскай вобласці (з 1953); Спецыяльнае канструктарскае п/я № 124, г. Запрудня Маскоўскай вобласці (да 1962); Таганрогскі радыётэхнічны інстытут (1962–1964, загадчык кафедры радыёпрыёмных устройстваў); Мінскі радыётэхнічны інстытут (з 1964, у 1964–1984 – загадчык кафедры электронных, іонных і паўправадніковых прылад).
Узнагароды: званне "Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Беларускай ССР" (1974), ордэн "Знак Почета", медаль "За доблестный труд", Ганаровая грамата Прэзідыума Вярхоўнага Савета РСФСР, знак Мністэрства вышэйшай адукацыі СССР "За отличные успехи в работе".
У 1941–1946 – рэпрэсіраваны, у 1956 – рэабілітаваны.
Памёр 13.11.1996.
Варыянтная форма
Savel'eŭ, Vasіl' Âkaŭlevіč (1910—1996) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Савельев Василий Яковлевич // Белорусский государственный университет информатики и радиоэлектроники: история в биографиях ректоров, ученых, удостоенных почетных званий, лауреатов премий, профессоров, докторов наук : 40 лет (1964–2004). ― Минск, 2004. — С. 106—108.
Савельеў Васіль Якаўлевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2004. — Т. 18, кн. 1. — С. 446. (Год смерці: 1997.)
Савельев Василий Яковлевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 6. — С. 550. (Год смерці: 1997.)
Рэпазіторый БДУІР.
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2025 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |