Справка
Нарадзіўся 20.03.1949, г. Анапа, Краснадарскі край, Расія. Спецыяліст у галіне тэарэтычнай механікі. Кандыдат фізіка-матэматычных навук (1979).
Адукацыя: Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. В. Ламаносава (1973), Інстытут праблем механікі АН СССР (аспірантура, 1976).
Навуковыя інтарэсы: механіка цвёрдага цела; паплаўковы гіраскоп; спецыялізаваная сістэма MMANG для правядзення аналітычных выкладак у механіцы складаных сістэм цвёрдых цел.
Месца працы, пасада: Гродзенскі філіял Дзяржаўнага навукова-даследчага і праектнага інстытута азотнай прамысловасці і прадуктаў арганічнага сінтэзу (1977–1980), Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я. Купалы (з 1980 – навуковы супрацоўнік навукова-даследчага сектара, у 1983–1990 – дацэнт кафедры тэарэтычнай фізікі).
Варыянтная форма
Garadecki, Aleg Matusavič (нар. 1949) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Некоторые задачи динамики гироскопов с жидкостными подвесами : автореферат диссертации ... кандидата физико-математических наук : 01.02.01 / Городецкий Олег Матусович. ― Москва, 1978.
Анкета вучонага (без анкеты).
Гарадзецкі Алег Матусавіч // Выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы : біябібліяграфічны даведнік. — Гродна, 1999. — С. 127—128.