unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Кунін, Мікалай Фёдаравіч (доктар фізіка-матэматычных навук ; фізіка ; 1903—1968)

    Нарадзіўся 27.12.1903, с. Пакроўскае, Чулымскі раён, Новасібірская вобласць, Расія. Фізік. Доктар фізіка-матэматычных навук (1944), прафесар (1944).
    Адукацыя: Нованікалаеўскае рэальнае вучылішча імя Дома Раманавых, Нованікалаеўская мужчынская гімназія, Інстытут павышэння кваліфікацыі кадраў народнай адукацыі (Томск, 1931).
    Навуковыя інтарэсы: пластычная дэфармацыя цвёрдых цел; вывучэнне механічных і электрычных уласцівасцей металаў.
    Месца працы, пасада: Алтайскі край (1923–1932, настаўнік), Сібірскі фізіка-тэхнічны інстытут Томскага дзяржаўнага ўніверсітэта (з 1932, навуковы супрацоўнік), Чэлябінскі інстытут механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі (з 1938, загадчык кафедры фізікі, у 1947–1954 – намеснік дырэктара па навуковай і вучэбнай рабоце), адначасова Чэлябінскі дзяржаўны педагагічны інстытут (1940–1961, загадчык кафедры агульнай і тэарэтычнай фізікі) і Чэлябінскі політэхнічны інстытут (1959–1961, загадчык кафедры фізікі), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (з 1961, загадчык кафедры фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў, кіраўнік праблемнай лабараторыі паўправадніковай тэхнікі).
    Памёр 23.06.1968.

        Варыянтная форма
    Kunin, Mikalaj Fëdaravič (1903—1968)

        Гл. таксама
    Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (Мінск). Фізічны факультэт
    Кунин, Николай Федорович (доктор физико-математических наук ; физика ; 1903—1968) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Анкета вучонага (без анкеты).
    Кунін Мікалай Фёдаравіч // Беларуская савецкая энцыклапедыя : [у 12 т.]. — Мінск, 1972. — Т. 6. — С. 197. — Дата нараджэння: 14(27).12.1903.
    Кунин Николай Федорович // Прафесары і дактары навук Беларускага дзяржаўнага універсітэта, 1921—2001. — Минск, 2001. — С. 154.
    Кунин Николай Федорович // Физический факультет / Белорусский государственный университет. — Минск, 2008. — С. 144—145.
    Николай Федорович Кунин (1903—1968) / В. М. Анищик, В. М. Драко, В. И. Прокошин // Вестник БГУ. Серия 1, Физика. Математика. Информатика. — Минск, 2004. — № 2. — С. 110—111.
    Сайт "Энциклопедия "Челябинск".
    Электронны каталог Фундаментальнай бібліятэкі БДУ.