Справка
Нарадзіўся 10.06.1932, в. Смольчычы, Карэліцкі раён, Гродзенская вобласць. Псіхолаг. Кандыдат псіхалагічных навук (1967), дацэнт (1971).
Адукацыя: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (філалагічны факультэт, 1955), Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. М. Горкага (аспірантура, спецыяльнасць "Псіхалогія", 1965).
Навуковыя інтарэсы: педагагічная псіхалогія; праблемы дыферэнцыраванага падыходу да вучняў у працэсе навучання і выхавання.
Месца працы, пасада: Жодзішкаўская сярэдняя школа (Смаргонскі раён, Гродзенская вобласць; 1955–1962, у 1958–1959 – дырэктар), Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт (1965–1977, дацэнт кафедры педагогікі), Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны (з 1977, дацэнт кафедры псіхалогіі).
Варыянтная форма
| Muračkoŭski, Mikalaj Iosifavič (нар. 1932) |
| Мурачкоўскі, Мікалай Юсіфавіч (нар. 1932) |
| Мурачкоўскі, Мікалай Восіпавіч (нар. 1932) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Типы неуспевающих школьников : автореферат диссертации ... кандидата педагогических наук (по психологии) / Н. И. Мурачковский. — Москва, 1967.
Анкета вучонага (без анкеты).
Мурачкоўскі Мікалай Юсіфавіч // Выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы : біябібліяграфічны даведнік. — Гродна, 1999. — С. 361—362.
Мурачкоўскі Мікалай Восіпавіч // Людзі культуры з Гродзеншчыны : даведнік / Аляксей Пяткевіч. — Гродна, 2000. — С. 218.
Сайт факультэта псіхалогіі і педагогікі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны.
Сайт "Жодишковский ясли-сад-средняя школа". Форма імя па бацьку: Іосіфавіч.