Справка
Нарадзілася 00.05.1922, в. Брыгітполле, Віцебскі раён, Віцебская вобласць. Гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1971), дацэнт (1974). Удзельнік партызанскага руху ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Адукацыя: Віцебскае педагагічнае вучылішча (1940), Абаканскі дзяржаўны педагагічны інстытут (спецыяльнасць "Гісторыя", 1952).
Навуковыя інтарэсы: гісторыя піянерскага руху; гісторыя УЛКСМ; гісторыя Беларусі.
Месца працы, пасада: Упраўленне дзяржаўнага забеспячэння Смаленскай вобласці (1943–1946, загадчык аддзела дзяржзабеспячэння і бытавога ўладкавання сямей ваеннаслужачых у Ільінскім і Дзямідаўскім раёнах), Дзямідаўскі раённы камітэт УЛКСМ (Смаленская вобласць; 1946–1950, першы сакратар), Віцебскі станкаінструментальны тэхнікум (з 1952, выкладчык), Віцебскі ветэрынарны інстытут (1960–1991, дацэнт кафедры гісторыі КПСС і палітэканоміі, у 1975–1978 – загадчык кафедры).
Варыянтная форма
Kapitonava, Maryâ Ivanaŭna (нар. 1922) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Деятельность комсомола Белоруссии по созданию и руководству пионерской организацией республики (1918—1925 гг.) : автореферат диссертации ... кандидата исторических наук : 07.570 / М. И. Капитонова. ? Минск, 1970.
Нараджэнне піянерскай традыцыі / М. Капітонава // Народная асвета. — 1970. — № 1. — С. 16—18.
Піянерская арганізацыя і школа / М. Капітонава // Народная асвета. — 1970. — № 7. — С. 11—13.
Анкета вучонага (без анкеты).
Капитонова Мария Ивановна // Книга памяти : биографические данные, воспоминания, свидетельства, рассказы о ветеранах Великой Отечественной войны, чья судьба связана с Витебской ордена "Знак Почета" государственной академией ветеринарной медицины. — Витебск, 2005. — С. 53 : фото.
[Капитонова Мария Ивановна] // Учреждение образования "Витебская ордена "Знак Почета" государственная академия ветеринарной медицины" : история и современность (к 90-летию со дня основания), 1924—2014. — Витебск, 2014. — С. 342—343.
Сайт Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны.
Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі.