unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Цімашкова, Любоў Яфімаўна (кандыдат філалагічных навук ; літаратуразнаўства ; 1913—1978)

    Нарадзілася 25.03.1913, в. Запрудоўка, Добрушскі раён, Гомельская вобласць. Літаратуразнавец, крытык. Кандыдат філалагічных навук (1949), дацэнт (1954).
    Адукацыя: Гомельскі педагагічны тэхнікум (1931), Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. М. Горкага (літаратурны факультэт, 1938; аспірантура, 1941).
    Навуковыя інтарэсы: гісторыя замежнай літаратуры; беларуска-балгарскія і беларуска-польскія літаратурныя сувязі.
    Месца працы, пасада: 7-гадовая школа в. Урыцкае, СШ саўгаса "Брылёў" (Гомельскі раён), Сямёнаўскі настаўніцкі інстытут (Горкаўская вобласць, 1941), Вятлужскае педагагічнае вучылішча (1942), Горкаўскі абласны архіў (1942–1944, загадчык навукова-даведачнага аддзела), Гомельскі педагагічны інстытут (1945–1960, дацэнт, загадчык кафедры рускай літаратуры), Інстытут літаратуры імя Я. Купалы (з1960, старшы навуковы супрацоўнік), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1964–1969, дацэнт кафедры замежнай літаратуры).
    Памерла 00.12.1978, пахавана ў в. Насовічы, Добрушскі раён.

        Варыянтная форма
    Cimaškova, Lûboŭ Âfimaŭna (1913—1978)

        Гл. таксама
    Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (Мінск). Філалагічны факультэт
    Тимошкова, Любовь Ефимовна (кандидат филологических наук ; литературоведение ; 1913—1978) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    К вопросу о литературном типаже античной комедии (типы рабов в комедиях Плавта) : автореферат диссертации ... кандидата филологических наук / Тимошкова Л. Е. — Гомель, 1948.
    Анкета вучонага (без анкеты).
    Цімашкова Любоў // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. — Мінск, 1995. — Т. 6. — С. 223—224.