unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Кузняцова, Алена Цімафееўна (доктар педагагічных навук ; фізічная культура і спорт ; нар. 1963)

    Нарадзілася 23.09.1963, г. Мары, Туркменія; грамадзянства – Украіна. Педагог, спецыяліст у галіне тэорыі і методыкі фізічнага выхавання, спартыўнай трэніроўкі. Доктар педагагічных навук (2018), дацэнт (2010, Украіна; 2023, Беларусь).
    Адукацыя: Узбекскі дзяржаўны інстытут фізічнай культуры (спецыяльнасць "Фізічная культура і спорт", кваліфікацыя "Выкладчык фізічнага выхавання-трэнер па лёгкай атлетыцы", 1984).
    Навуковыя інтарэсы: вывучэнне ўзроўню здароўя і фізічнай падрыхтаванасці студэнтаў; удасканаленне адукацыйнага працэсу па фізічным выхаванні з выкарыстаннем інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій; укараненне інавацыйных педагагічных тэхналогій у пазааўдыторнай фізкультурна-аздараўленчай дзейнасці студэнтаў, у тым ліку, з выкарыстаннем дыстанцыйных адукацыйных тэхналогій.
    Месца працы, пасада: Ташкенцкі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт (1984–2000 – выкладчык, старшы выкладчык кафедры фізічнага выхавання); Еўрапейскі ўніверсітэт. Філіял у г. Роўна (2000–2010 – намеснік дырэктара, загадчык аддзела па выхаваўчай рабоце, дацэнт кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін); Нацыянальны ўніверсітэт воднай гаспадаркі і прыродакарыстання (г. Роўна; 2011–2020 – дацэнт, прафесар кафедры фізічнага выхавання); Палескі дзяржаўны ўніверсітэт (2020–2024; прафесар кафедры фізічнай культуры і спорту, у 2021–2023 – загадчык кафедры, з 2023 – дацэнт).
    Узнагароды: нагрудны знак Асацыяцыі навучальных устаноў Украіны прыватнай формы ўласнасці "За развіццё адукацыі" (2008).

        Варыянтная форма
    Kuznâcova, Alena Cіmafeeŭna (нар. 1963)
    Kuznіetsova, О. (нар. 1963) (англійская мова)
    Кузнєцова, Олена Тимофіївна (нар. 1963) (украінская мова)
    Міхалюк, Алена Цімафееўна (нар. 1963)

        Гл. таксама
    Палескі дзяржаўны ўніверсітэт (Пінск). Факультэт арганізацыі здаровага ладу жыцця
    Кузнецова, Елена Тимофеевна (доктор педагогических наук ; физическая культура и спорт ; род. 1963) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Анкета вучонага.
    Падрабязней...