unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Шпакава, Ніна Андрэеўна (кандыдат сельскагаспадарчых навук ; аграномія ; 1925—2002)

    Нарадзілася 24.09.1925, в. Старое Сяло, Віцебскі раён. Спецыяліст у галіне раслінаводства. Кандыдат сельскагаспадарчых навук (1958), дацэнт (1964). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
    Адукацыя: Сельскагаспадарчая акадэмія імя К. А. Ціміразева (1949; аспірантура, 1957).
    Навуковыя інтарэсы: тэхналогія вырошчвання сельскагаспадарчых культур; эканоміка сельскай гаспадаркі; педагогика вышэйшай школы.
    Месца працы, пасада: Жабчыцкі сортавыпрабавальны ўчастак (Пінскі раён, Брэсцкая вобласць; з 1949, аграном, загадчык участка), Віцебскі сортавыпрабавальны ўчастак (1952–1958, загадчык участка), Віцебская дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны (1958–2000, дацэнт кафедры эканомікі і арганізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці, у 1966–1973 – прарэктар па павышэнні кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў сельскай гаспадаркі).
    Памерла 18.04.2002.

        Варыянтная форма
    Špakava, Nina Andrèeŭna (1925—2002)

        Гл. таксама
    Віцебская дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны. Біятэхналагічны факультэт
    Шпакова, Нина Андреевна (кандидат сельскохозяйственных наук ; агрономия ; 1925—2002) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Вопросы агротехники кукурузы в условиях Витебской области БССР : автореферат диссертации ... кандидата сельскохозяйственных наук / Н. А. Шпакова. — Москва, 1957.
    Анкета вучонага (без анкеты).
    [Шпакова Нина Андреевна] // Учреждение образования "Витебская ордена "Знак Почета" государственная академия ветеринарной медицины" : история и современность (к 90-летию со дня основания), 1924―2014. ― Витебск, 2014. — С. 259 : фото.
    Шпакова Нина Андреевна // Книга памяти : биографические данные, воспоминания, свидетельства, рассказы о ветеранах Великой Отечественной войны, чья судьба связана с Витебской ордена "Знак Почета" государственной академией ветеринарной медицины. — Витебск, 2005. — С. 116—117 : фото.
    Сайт Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны.
    Рэпазіторый ВДАВМ.
    Электронны каталог бібліятэкі ВДАВМ.