unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Будыка, Сяргей Хрыстафоравіч (доктар тэхнічных навук ; 1909—1988)

    Нарадзіўся 30.03.1909, г. Екацярынадар (Краснадар), Расія. Спецыяліст у галіне гідратэхнікі. Доктар тэхнічных навук (1959), прафесар (1960). Член-карэспандэнт АН БССР (1972).
    Адукацыя: Паволжскі лесатэхнічны інстытут (1934).
    Навуковыя інтарэсы: гідратэхнічная меліярацыя Палесся; інжынерная гідралогія і рачная гідраўліка; водны транспарт лесу.
    Месца працы, пасада: Паволжскі лесатэхнічны інстытут (1937–1941), Беларускі навукова-даследчы інстытут лясной гаспадаркі (1950–1956, загадчык аддзела гідралесамеліярацыі), Беларускі тэхналагічны інстытут (1945–1950 і з 1956, у 1956–1965 – загадчык кафедры транспарту лесу, з 1965 – кафедры воднага транспарту і гідраўлікі, у 1959–1963 – прарэктар па навуковай рабоце), Навуковы савет па праблемах Палесся АН БССР (1969–1980, старшыня).
    Узнагароды: званне "Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Беларускай ССР" (1977), ордэн "Знак Почета" (1979) і інш.
    Памёр 07.03.1988.

        Варыянтная форма
    Budyka, Sârgej Hrystaforavič (1909—1988)

        Гл. таксама
    Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт (Мінск). Факультэт лясной інжынерыі, матэрыялазнаўства і дызайну
    Будыка, Сергей Христофорович (доктор технических наук ; 1909—1988) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Научные основы гидротехнических мелиораций лесных земель и лесотранспортного использования осушительных систем Полесской низменности : автореферат диссертации ... доктора технических наук / С. Х. Будыка. — Москва, 1958.
    Анкета вучонага (без анкеты)
    Будыка Сяргей Хрыстафоравіч // Беларуская савецкая энцыклапедыя : [у 12 т.]. — Мінск, 1970. — Т. 2. — С. 454—455.
    Будыка Сергей Христофорович // Белорусская ССР : краткая энциклопедия : [в 5 т.]. — Минск, 1982. — Т. 5. — С. 87.
    Будыка Сергей Христофорович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 2. — С. 549.
    Будыка Сергей Христофорович // Национальная академия наук Беларуси : энциклопедический справочник. — Минск, 2017. — С. 88.
    Межкафедральные и международные связи кафедры "Сухопутный транспорт леса и дорожные машины" / И. И. Леонович, Н. П. Вырко // Труды БГТУ. — Минск, 2014. — № 2 : Лесная и деревообрабатывающая промышленность. — С. 3—7. — В содержании о Будыке С. Х.
    Сайт "Вікіпедыя".