Справка
Нарадзіўся 06.04.1936, в. Казлякевічы, Баранавіцкі раён, Брэсцкая вобласць, з 1985 – у г. Маскве, Расія. Дзяржаўны і гаспадарчы дзеяч. Кандыдат эканамічных навук (1972).
Адукацыя: Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут (спецыяльнасць "Аграномія", 1957).
Навуковыя інтарэсы: эканоміка сельскай гаспадаркі.
Месца працы, пасада: калгас імя М. І. Калініна (Гродзенскі раён, 1957–1959, намеснік старшыні), калгас "Прагрэс" (1959–1972, старшыня), Гродзенскі абласны выканаўчы камітэт (1972–1976, 1-ы намеснік старшыні), Міністэрства сельскай гаспадаркі БССР (1976–1979 – 1-ы намеснік міністра, 1979–1985 – міністр), ЦК КПСС (1985–1990, намеснік загадчыка аддзела сельска гаспадаркі і харчовай прамысловасці, намеснік загадчыка аграрнага аддзела), Савет Міністраў БССР (1990–1991, намеснік старшыні Савета Міністраў БССР – старшыня Дзяржкамітэта БССР па сельскай гаспадарцы і харчаванні), Кабінет Міністраў СССР (1991, намеснік прэм'ер-міністра), ЗАТ "Агротехнология" (г. Масква, з 1991, прэзідэнт).
Узнагароды: званне "Герой Сацыялістычнай Працы" (1971), Дзяржаўная прэмія СССР (1971) і інш.
Памёр 23.04.2020, пахаваны на Траякураўскіх могілках.
Варыянтная форма
Sân'ko, Fëdar Pâtrovič (1936—2020) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Социально-экономическое развитие современной деревни : автореферат диссертации ... кандидата экономических наук : 08.594 / Ф. П. Сенько. — Минск, 1972.
Анкета вучонага (без анкеты).
Сянько Фёдар Пятровіч // Беларуская савецкая энцыклапедыя : [у 12 т.]. — Мінск, 1974. — Т. 10. — С. 178.
Сенько Федор Петрович // Белорусская ССР : краткая энциклопедия : [в 5 т.]. — Минск, 1982. — Т. 5. — С. 566.
Сенько Федор Петрович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. — Минск, 2009. — Т. 1 : Брестская область : в 2 кн., кн. 2. — С. 347.
Сенько Федор Петрович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. — Минск, 2015. — Т. 4 : Гродненская область : в 2 кн., кн. 2. — С. 337.
Сайт "Википедия".
Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі.