На главную |
---|
Справка
Алексенцава, Эстэр Срулеўна (доктар медыцынскіх навук ; фізіялогія ; 1906—1967) |
Нарадзілася 27.02.1906, с. Голта (раён г. Першамайска, Мікалаеўская вобласць), Украіна. Урач-фізіёлаг. Доктар медыцынскіх навук (1947), прафесар (1949). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Адукацыя: Харкаўскі медыцынскі інстытут (1935).
Навуковыя інтарэсы: змяненні ўзроўню цукру ў крыві пры захворваннях; рэгуляцыя працэсаў знясілення; працэсы знясілення і ўзнаўлення функцый сліннай залозы і шкілетных мышц пры павышаным артэрыяльным ціску.
Месца працы, пасада: Харкаўскі фармацэўтычны інстытут (1938–1941, дырэктар інстытута, адначасова загадчык кафедры фізіялогіі), Віцебскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (у 1949–1964 – загадчык кафедры нармальнай фізіялогіі, з 1964 – прафесар-кансультант).
Узнагароды: ордэны Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны 2-й ступені і інш.
Памерла 04.02.1967.
Варыянтная форма
Aleksencava, Èstèr Sruleŭna (1906—1967) |
Гл. таксама
Віцебскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт. Кафедра нармальнай фізіялогіі |
Алексенцева, Эстер Срулевна (доктор медицинских наук ; физиология ; 1906—1967) (на іншай мове) |
Крыніцы інфармацыі
Колебания уровня сахара крови в норме и при различных воздействиях : диссертация ... доктора медицинских наук / Эстер Срулевна Алексенцева. — Харьков, 1946.
Анкета вучонага (без анкеты).
Алексенцава Эстэр Срулеўна // Беларуская савецкая энцыклапедыя : [у 12 т.]. — Мінск, 1974. — Т. 11. — С. 578.
Сайт Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.
Сайт "Національний фармацевтичний університет". Інфармацыя: ініцыяльныя формы імя "Э. И.", "Е. І.", год смерці "1978" — памылковыя.
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |