На главную |
---|
Справка
Арлова, Ніна Цітаўна (кандыдат педагагічных навук ; псіхалогія ; нар. 1921) |
Нарадзілася 25.05.1921, пас. Таргоншчына, Бялыніцкі раён, Магілёўская вобласць. Псіхолаг. Кандыдат педагагічных навук (1954), дацэнт (1976).
Адукацыя: Магілёўскі дзяржаўны педагагічны інстытут (гістарычны факультэт, 1950), Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. М. Горкага (аспірантура, 1954).
Навуковыя інтарэсы: педагагічная псіхалогія; праблема самавыхавання; псіхалагічны аналіз урока; педагагічнае кіраўніцтва самастойнай работай студэнтаў; псіхалагічныя асновы метадычнай падрыхтоўкі будучага настаўніка.
Месца працы, пасада: 7-гадовая школа в. Драгошава Беластоцкай вобласці (Падляскае ваяводства, Польшча; 1940–1941, настаўнік), Бялыніцкі раённы камітэт ЛКСМБ (1944–1946, інструктар), Бялыніцкі раённы аддзел народнай адукацыі (1950–1951, інспектар), Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт (1955–1980, дацэнт кафедры педагогікі і псіхалогіі, у 1955–1959 – загадчык кафедры), Брэсцкі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. С. Пушкіна (1980–1985, дацэнт кафедры псіхалогіі).
Варыянтная форма
Arlova, Nina Citaŭna (нар. 1921) |
Гл. таксама
Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна. Псіхолага-педагагічны факультэт |
Орлова, Нина Титовна (кандидат педагогических наук ; психология ; род. 1921) (на іншай мове) |
Крыніцы інфармацыі
Устойчивость графических навыков письма у учащихся 4 класса : автореферат диссертации ... кандидата педагогических наук (по психологии) / Орлова Н. Т. — Москва, 1954.
Анкета вучонага (без анкеты).
Арлова Ніна Цітаўна // Бялыніччына : краязнаўчы энцыклапедычны даведнік / укладальнік Міхась Карпечанка. — Мінск, 2011. — С. 14.
Арлова Ніна Цітаўна // Выкладчыкі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта: 1945—2014 : біябібліяграфічны даведнік. — Брэст, 2015. — С. 77—78.
Арлова Ніна Цітаўна // Выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы : біябібліяграфічны даведнік. — Гродна, 1999. — С. 38—39.
Арлова Ніна Цітаўна // Памяць : Бялыніцкі раён. — Мінск, 2000. — С. 442.
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |