Справка
Нарадзіўся 06.10.1958, в. Замасцяны, Шчучынскі раён, Гродзенская вобласць. Літаратуразнавец, спецыяліст у галіне беларускага літаратуразнаўства. Кандыдат філалагічных навук (1997).
Адукацыя: Гродзенскае медыцынскае вучылішча (1981), Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я. Купалы (спецыяльнасць "Беларуская мова і літаратура. Руская мова і літаратура", 1988).
Навуковыя інтарэсы: антычныя традыцыі ў беларускай літаратуры; рэцэпцыя антычнай паэзіі ў беларускай і заходнееўрапейскай літаратуры; тэорыя і методыка выкладання літаратуры.
Месца працы, пасада: Навасёлкаўская СШ (Гродзенская вобласць, 1983–1986), Каменская СШ (Гродзенская вобласць, 1987–1988), Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я. Купалы (з 1989, філалагічны факультэт, кафедра рускай і замежнай літаратуры, з 1993 – кафедра беларускай літаратуры, з 2017 – кафедра беларускай філалогіі, дацэнт, у 0000–0000 – загадчык кафедры).
Памёр 27.05.2020.
Вариантная форма
Lebâdzevič, Dzmitryj Mikalaevič (1958—2020) |
См. также
Источники информации
Антычныя традыцыі ў беларускай літаратуры XIX ― пачатку XX стагоддзя : аўтарэферат дысертацыі ... кандыдата філалагічных навук : 10.01.01 / Лебядзевіч Дзмітрый Мікалаевіч. — Брэст, 1997.
Анкета вучонага (без анкеты).
Лебядзевіч Дзмітрый Мікалаевіч // Выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы : біябібліяграфічны даведнік. — Гродна, 1999. — С. 283—284.
Лебядзевіч Дзмітрый Мікалаевіч // Людзі культуры з Гродзеншчыны : даведнік / Аляксей Пяткевіч. — Гродна, 2000. — С. 177—178.
Электронная бібліятэка Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я. Купалы.