unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Стома, Ігар Алегавіч (доктар медыцынскіх навук ; інфекцыйныя хваробы ; нар. 1988)

    Нарадзіўся 14.09.1988, г. Мінск. Урач-інфекцыяніст. Доктар медыцынскіх навук (2020), прафесар (2023). Акадэмік Расійскай акадэміі прыродазнаўчых навук (РАПН, 2022). Член Еўрапейскага таварыства па клінічнай мікрабіялогіі і інфекцыйным захворванням (2014), Трансплантацыйнага таварыства (2016), Міжрэгіянальнай асацыяцыі клінічнай мікрабіялогіі і антымікробнай хіміятэрапіі (2013), Еўрапейскай гематалагічнай асацыяцыі (2015).
    Адукацыя: Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (спецыяльнасць "Лячэбная справа", 2012; аспірантура, 2015; дактарантура, 2019).
    Навуковыя інтарэсы: інфекцыйныя хваробы; мікрабіялогія; вакцынацыя; антымікробная тэрапія; біяінфарматыка; навука аб мікрабіёме; клінічная эпідэміялогія.
    Месца працы, пасада: Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (2013–2020, дацэнт кафедры інфекцыйных хвароб), Гомельскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (з 2020, рэктар, адначасова прафесар кафедры інфекцыйных хвароб). Інфармацыя на 2023.
    Узнагароды: Ганаровая грамата Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2020), медаль Нобелеўскага лаўрэата І. І. Мечнікава (РАПН; 2021), медаль імя акадэміка В. І. Пакроўскага (2022), медаль акадэміка У. І. Вярнадскага "За вклад в развитие РАЕН" (2023).
    E-mail: rektor@gsmu.by

        Варыянтная форма
    Stoma, Igar Alegavič (нар. 1988)
    Stoma, Igor (нар. 1988) (англійская мова)

        Гл. таксама
    Гомельскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт. Рэктар
    Стома, Игорь Олегович (доктор медицинских наук ; инфекционные болезни ; род. 1988) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Анкета вучонага.
    Фатаграфія.
    Падрабязней...