![]() |
На главную | ![]() | ![]() |
---|
Справка
Лабанаў, Анатолій Лявонцьевіч (кандыдат педагагічных навук ; фізічная культура і спорт ; 1933—2019) |
Нарадзіўся 18.03.1933, в. Вялікая Крутая, Амуцінскі раён, Цюменская вобласць, Расія. Спецыяліст у галіне спартыўнай педагогікі. Кандыдат педагагічных навук (1969), прафесар. Майстар спорту СССР.
Адукацыя: Омскі дзяржаўны інстытут фізічнай культуры (1956).
Навуковыя інтарэсы: распрацоўка і абгрунтаванне ўдасканалення трэніровачнага працэсу спартсменаў высокай кваліфікацыі; распрацоўка і ўкараненне ў практыку новых трэніровачных праграм, методык і сродкаў.
Месца працы, пасада: Омскі дзяржаўны інстытут фізічнай культуры (1956–1959, кафедра лёгкай атлетыкі, выкладчык); Чэлябінскі дзяржаўны політэхнічны інстытут (1959–1964, кафедра фізічнага выхавання, старшы выкладчык); Чэлябінскі педагагічны інстытут (1964–1969, кафедра фізічнага выхавання, старшы выкладчык); Краснадарскі інстытут фізічнай культуры (1969-1979, кафедра лёгкай атлетыкі, дацэнт); Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі (з 1979, міжвузаўская кафедра спартыўнага ўдасканалення, прафесар).
Узнагароды: званне "Заслужаны трэнер БССР", знак Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларь "За развіццё фізічнай культуры і спорту ў Рэспубліцы Беларусь" (2003) і інш.
Памёр 22.12.2019.
Варыянтная форма
Labanaў, Anatolіj Lâvonc'evіč (1933—2019) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Экспериментальное исследование особенностей построения тренировки спортсменов-десятиборцев (студентов) : автороеферат диссертации ... кандидата педагогических наук : 13.00.00 / А. Л. Лобанов. — Челябинск, 1968.
Спринтерская подготовка спортсменов многоборцев и бегунов : на примере десятиборья : учебное пособие для студентов вузов / А. Л. Лобанов. — Минск, 2001.
Лобанов Анатолий Леонтьевич // Белорусский государственный университет информатики и радиоэлектроники: история в биографиях ректоров, ученых, удостоенных почетных званий, лауреатов премий, профессоров, докторов наук : 40 лет (1964–2004). ― Минск, 2004. — С. 82—84.
Фатаграфія.
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2025 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |