unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Гахаў, Фёдар Дзмітрыевіч (доктар фізіка-матэматычных навук ; матэматыка ; 1906—1980)

    Нарадзіўся 19.02.1906, ст-ца Баталпашынская (г. Чаркеск), Стаўрапольскі край, Расія. Матэматык. Доктар фізіка-матэматычных навук (1943), прафесар (1943). Акадэмік АН БССР (1966).
    Адукацыя: Казанскі дзяржаўны ўніверсітэт (1930).
    Навуковыя інтарэсы: тэорыя краявых задач і асобых інтэгральных ураўненняў з адной і многімі пераменнымі; тэорыя інтэгральных ураўненняў тыпу згорткі; тэорыя адваротных краявых задач.
    Месца працы, пасада: вну г. Свярдлоўска (1930–1937), Казанскі дзяржаўны ўніверсітэт (1937–1939 і 1947–1953, загадчык кафедры дыферэнцыяльных ураўненняў), Паўночна-Асяцінскі педагагічны інстытут (1939–1947, загадчык кафедры матэматычнага аналізу), Растоўскі дзяржаўны ўніверсітэт (1953–1961, загадчык кафедры дыферэнцыяльных ураўненняў), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1961–1976, механіка-матэматычны факультэт, у 1961–1975 – загадчык кафедры тэорыі функцый і функцыянальнага аналізу, з 1975 – прафесар-кансультант, у 1962–1963 – дэкан матэматычнага факультэта).
    Узнагароды: ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1976) і інш.
    Памёр 30.03.1980, пахаваны на Паўночных могілках, г. Мінск.

        Варыянтная форма
    Gahaŭ, Fëdar Dzmitryevič (1906—1980)
    Gakhov, Fedor Dmitrievich (1906—1980) (англійская мова)

        Гл. таксама
    Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (Мінск). Механіка-матэматычны факультэт
    Гахов, Федор Дмитриевич (доктор физико-математических наук ; математика ; 1906—1980) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Анкета вучонага (без анкеты).
    Гахаў Фёдар Дзмітрыевіч // Беларуская савецкая энцыклапедыя : [у 12 т.]. — Мінск, 1971. — Т. 3. — С. 382—383.
    Гахаў Фёдар Дзмітрыевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1997. — Т. 5. — С. 95.
    Гахов Федор Дмитриевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 2. — С. 884.
    Гахов Федор Дмитриевич // Национальная академия наук Беларуси : энциклопедический справочник. — Минск, 2017. — С. 111—112.
    Федор Дмитриевич Гахов (к 100-летию со дня рождения) / Л. А. Аксентьев [и др.] // Вестник БГУ. Серия 1, Физика. Математика. Информатика. — Минск, 2006. — № 2. — С. 123—124.
    Сайт механіка-матэматычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
    Сайт "К 100-летию со дня образования Татарской АССР".
    Агульнарасійскі матэматычны партал.