Справка
Нарадзіўся 17.11.1891, с. Глубкі, Навасільскі раён, Арлоўская вобласць, Расія. Інжынер-будаўнік, спецыяліст у галіне асноў і фундаментаў. Доктар тэхнічных навук (1945), прафесар (1945). Член-карэспандэнт Акадэміі будаўніцтва і архітэктуры СССР (1957). Рэпрэсіраваны, асуджаны па абвінавачванні ў касмапалітызме, адбываў пакаранне на будаўніцтве чыгункі Варкута – Котлас (1947–1950). Рэабілітаваны (1955).
Адукацыя: Тульскі настаўніцкі інстытут (1915), Маскоўскі інстытут інжынераў транспарту (1927), Універсітэт марксізму-ленінізму (1929).
Навуковыя інтарэсы: пытанні грунтазнаўства; праектаванне і будаўніцтва фундаментаў з выкарыстаннем мясцовых будаўнічых матэрыялаў.
Меца працы, пасада: Маскоўскі інстыьтут інжынераў чыгуначнага транспарту (1930–1947, прафесар кафедры "Механіка грунтоў, аснгоў і фундаментаў збудаванняў", адначасова ў 1937–1947 – дэкан факультэта), СШ № 11 г. Магілёва (1951–1953, настаўнік матэматыкі), Беларускі політэхнічны інстытут (з 1953, прафесар, загадчык кафедры "Асновы, фундаменты і інжынерная геалогія").
Памёр 05.08.1963, пахаваны на Усходніх могілках, г. Мінск.
Варыянтная форма
Makaračkin, Mihail Fëdaravič (1891—1963) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Анкета вучонага (без анкеты).
Макарачкін Міхаіл Фёдаравіч / І. І. Леановіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1999. — Т. 9. — С. 529.
Основатель кафедры "Основания, фундаменты и инженерная геология" в Белорусском политехническом институте Макарочкин Михаил Федорович // Геотехника Беларуси: наука и практика : материалы Международной научно-технической конференции, посвященной 60-летию кафедры оснований, фундаментов и инженерной геологии и 90-летию со дня рождения профессора Юрия Александровича Соболевского (Минск, 23—25 октября 2013 г.) : в 2 ч. — Минск, 2013. ― С. 15—18.
Сайт "Товарищество сибирских геотехников".
Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі.