Справка
Нарадзіўся 23.12.1922, в. Новыя Дарогі (па некаторых звестках – пас. Лукошкі), Старадарожскі раён, Мінская вобласць. Філосаф. Кандыдат філасофскіх навук (1963), дацэнт (1971). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Адукацыя: Вышэйшая партыйная школа пры ЦК КПСС (1959), Акадэмія грамадскіх навук пры ЦК КПСС (аспірантура, 1963).
Навуковыя інтарэсы: сацыялістычнае грамадства; нацыянальныя адносіны.
Месца працы, пасада: Старадарожскі раённы выканаўчы камітэт (1948–1951, інфарматар, прапагандыст, загадчык партыйнага кабінета), Бабруйскі гарадскі камітэт КПБ (1953–1956 – загадчык аддзела прапаганды і агітацыі, 1956–1959 – сакратар, 1959–1960 – першы сакратар, 1960 – другі сакратар), Магілёўскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. А. Куляшова (1963–1980 – загадчык кафедры палітэканоміі і філасофіі, 1980–1985 – кіраўнік падрыхтоўчага аддзялення, 1985–1990 – дацэнт кафедры палітэканоміі і філасофіі).
Узнагароды: званне "Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР" (1972), ордэны Славы 3-й ступені, Дружбы народаў і інш.
Памёр 06.09.1990.
Варыянтная форма
Lukoška, Uladzimir Sârgeevič (1922—1990) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Сближение социалистических наций в период развернутого строительства коммунизма / Лукошко В. С. — Москва, 1963.
Анкета вучонага (без анкеты).
[Уладзімір Сяргеевіч Лукошка] // Гістарычны факультэт : да 75-годдзя ўтварэння / Установа адукацыі "Магілёўскі дзяржаўны універсітэт імя А. А. Куляшова". — Магілёў, 2010. — С. 164—165. — Звесткі даступныя таксама па Інтэрнэце: https://iff.msu.by/info/faculty/history/istor_fak/istfak-75.pdf
Лукошка Уладзімір Сяргеевіч / падрыхтаваў А. Галота // Памяць : Старадарожскі раён. — Мінск, 2012. — С. 958—959. — Інфармацыя: месца нараджэння — пас. Лукошкі.
Столетие В. С. Лукошко // Універсітэцкі веснік. — Магілёў, 2022. — Кастрычнік — снежань (№ 9). — С. 2.