unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Арынчын, Мікалай Іванавіч (доктар біялагічных навук ; фізіялогія ; 1914—1999)

    Нарадзіўся 28.02.1914, г. Зямлянск, Варонежская губерня (сучас. сяло Зямлянск, Сямілукскі раён, Варонежская вобласць), Расія. Вучоны-фізіёлаг. Доктар біялагічных навук (1955), прафесар (1960). Член-карэспандэнт НАН Беларусі (1966). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
    Адукацыя: Белацаркоўскі сельскагаспадарчы інстытут (1937), Варонежскі зоаветэрынарны інстытут (аспірантура, 1942).
    Навуковыя інтарэсы: фізіялогія і паталогія кровазвароту; параўнальная і эвалюцыйная фізіялогія; экалогія.
    5 аўтарскіх пасведчанняў, 1 патэнт.
    Месца працы, пасада: Варонежскі педагагічны інстытут і Варонежскі медыцынскі інстытут (1946–1950); 2-гі Маскоўскі медыцынскі інстытут (1950); Інстытут эксперыментальнай медыцыны, г. Ленінград (1950–1959, старшы навуковы супрацоўнік, загадчык лабараторыі кровазвароту і дыхання); Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1959–1966, загадчык кафедры нармальнай фізіялогіі і адначасова ў 1962–1966 – загадчык лабараторыі біяфізікі гемадынамікі, у 1960 – прарэктар па навукова-даследчай рабоце); Інстытут фізіялогіі (1966–1969 і 1975–1987, загадчык лабараторыі кровазвароту, у 1987–1999 – галоўны навуковы супрацоўнік і навуковы кіраўнік групы экстракардыяльных механізмаў кровазвароту); Сектар геранталогіі АН БССР (1969–1975, у 1971–1975 – загадчык сектара).
    Узнагароды: ордэны Айчыннай вайны (два 2-ой ступені, 1945; 1-ай ступені, 1985), Чырвонай Зоркі (1944), Працоўнага Чырвонага Сцяга (1962), медалі, знак "Изобретатель СССР" і інш.
    Памёр 06.11.1999.

        Варыянтная форма
    Arinčin, Nikolaj Ivanovič (1914—1999)

        Гл. таксама
    Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт. Кафедра нармальнай фізіялогіі
    Інстытут фізіялогіі (Мінск)
    Аринчин, Николай Иванович (доктор биологических наук ; физиология ; 1914—1999) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Аринчин Николай Иванович // Профессора и доктора наук Гродненского государственного медицинского университета. — Гродно, 2013. — С. 31—33.
    Аринчин Николай Иванович // 50 лет Гродненскому государственному медицинскому университету: события и биографии / П. В. Гарелик, Е. М. Тищенко. — Гродно, 2008. — С.
    Аринчин Николай Иванович // Национальная академия наук Беларуси : персональный состав, 1928–2018. — Минск, 2018. — С. 317—318.
    Арынчын Мікалай Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1996. — Т. 2. — С. 7.
    Фатаграфія.
    Сайт НАН Беларусі.