Справка
Нарадзіўся 23.02.1902, в. Дуброўка, Надзейкавіцкая воласць, Клімавіцкі павет, Магілёўская губерня (Шумяцкі раён, Смаленская вобласць, Расія). Гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1956). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Адукацыя: Мсціслаўскі педагагічны тэхнікум (1924), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (педагагічны факультэт, сацыяльна-гістарычнае аддзяленне, 1929).
Навуковыя інтарэсы: гісторыя Беларусі; вучэнне марксізму-ленінізму; эканамічная тэорыя.
Месца працы, пасада: Беларускі сельскагаспадарчы інстытут (1929–1934, выкладчык рабфака, в. а. дацэнта па палітэканоміі водна-меліярацыйнага інстытута), Магілёўскі дзяржаўны педагагічны інстытут (1934–1975 з перарывами, дацэнт кафедры палітэканоміі і філасофіі).
Арыштаваны па абвінавачванні ў контррэвалюцыйнай трацкісцкай дзейнасці (07.06.1936), не асуджаны, вызвалены і рэабілітаваны Упраўленнем Народнага камісарыята ўнутраных спраў па Магілёўскай вобласці (29.09.1936).
Узнагароды: ордэны Чырвонай Зоркі, Працоўнага Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны 2-й ступені.
Памёр 29.01.1975.
Варыянтная форма
Margunoŭ, Ničypar Scâpanavič (1902—1975) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Коммунистическая партия Белоруссии в борьбе за восстановление промышленности республики в 1943—1945 годах : автореферат диссертации ... кандидата исторических наук / Н. С. Моргунов. — Минск, 1956.
Анкета вучонага (без анкета).
[Нічыпар Сцяпанавіч Маргуноў] // Гістарычны факультэт : да 75-годдзя ўтварэння / Установа адукацыі "Магілёўскі дзяржаўны універсітэт імя А. А. Куляшова". — Магілёў, 2010. — С. 159—160. — Звесткі даступныя таксама па Інтэрнэце: https://iff.msu.by/info/faculty/history/istor_fak/istfak-75.pdf
Маргуноў Нічыпар Сцяпанавіч // Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991 : энцыклапедычны даведнік : у 3 т. / Леанід Маракоў. — Мінск, 2005. — Т. 3, кн. 2. — С. 84—85. — Звесткі даступныя таксама па Інтэрнэце: http://www.marakou.by/ru/davedniki/represavanyya-litaratary/tom-iii-kniga-ii?id=20986
Магілёўскі абласны прафарыентацыйны партал. Біяграфія.