Справка
Нарадзіўся 19.12.1906, в. Панкры, Гарадоцкі раён, Віцебская вобласць. Урач ветэрынарнай медыцыны. Доктар ветэрынарных навук (1969), прафесар (1970). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Адукацыя: Віцебскі ветэрынарны інстытут (1929).
Навуковыя інтарэсы: ваенная ветэрынарыя; гісторыя і арганізацыя ваеннай ветэрынарнай службы; ветэрынарная эпідэміялогія.
Месца працы, пасада: Узброеныя Сілы СССР (1930–1954, падпалкоўнік ветэрынарнай службы), Віцебскі ветэрынарны інстытут (у 1947–1954 – начальнік ваеннай кафедры, 1954–1958 – дацэнт кафедры эпізааталогіі, 1955–1956 – дэкан ветэрынарнага факультэта, 1962–1963 – дэкан завочнага факультэта, з 1963 – прарэктар па вучэбнай і навуковай рабоце, у 1968–1972 – прарэктар па вучэбнай рабоце).
Узнагароды: ордэны Чырвонай Зоркі, Працоўнага Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны 2-й степені (1985) і інш.
Памёр 12.01.1989.
Варыянтная форма
Sipko, Mikalaj Georgievič (1906—1989) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
История русской военной ветеринарии : автореферат диссертации ... доктора ветеринарных наук : 580 / Сипко Н. Г. — Харьков, 1969.
Анкета вучонага (без анкеты).
Сипко Николай Георгиевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 6. — С. 664.
Сіпко Мікалай Георгіевіч // Беларуская савецкая энцыклапедыя : [у 12 т.]. — Мінск, 1973. — Т. 9. — С. 530.
Сіпко Мікалай Георгіевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2002. — Т. 14. — С. 412.
Сіпко Мікалай Георгіевіч // Памяць: Гарадоцкі раён. — Мінск, 2004. — С. 715.
Сипко Николай Георгиевич // Ученые-уроженцы Витебщины ― для инновационной Беларуси / А. В. Русецкий, Н. К. Толочко. — Витебск, 2007. — С. 136. — Дата смерти: 12.01.1980.
Год смерці 1989 ці 1980? Дата смерці ў энцыклапедыях адсутнічае.
Сайт Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны.