unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Гудзімаў, Барыс Сяргеевіч (доктар медыцынскіх навук ; хірургія ; 1919— )

    Нарадзіўся 12.12.1919, с. Калыён, Марыінскі павет, Томская губерня (сучас. Іжморскі раён, Кемераўская вобласць), Расія. Хірург, тапографаанатам. Доктар медыцынскіх навук (1966), прафесар (1967). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Сапраўдны член Міжнароднай акадэміі геранталогіі (1997).
    Адукацыя: Новасібірскі медыцынскі інстытут (1942).
    Навуковыя інтарэсы: прафілактыка ўскладненняў пры аперацыях на печані; праблема паляпшэння вынікаў рэзекцыі страўніка пры язвеннай хваробе: абязбольванне з прафілактыкай развіцця інфекцый пры аперацыях.
    4 аўтарскія пасведчанні.
    Месца працы, пасада: Цэнтральная група войскаў у Аўстрыі (1945–1947, начальнік хірургічнага аддзялення); лячэбныя ўстановы г. Новасібірска і Новасібірскай вобласці (1947–1950, загадчык хірургічнага аддзялення, галоўны ўрач міжраённай бальніцы, загадчык раённымі аддзеламі аховы здароўя); Дарожная бальніца станцыі Новасібірск, начальнік хірургічнага аддзялення і Томская чыгунка, галоўны хірург (1950–1957); Новасібірскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1957–1961, асістэнт кафедры шпітальнай хірургіі); загадчык кафедраў шпітальнай хірургіі Акцюбінскага медыцынскага інстытута (1961–1963), Чыцінскага медыцынскага інстытута (1963–1969), Саратаўскага медыцынскага інстытута (1969–1970), Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута (1970–1972); Беларуская чыгунка, г. Мінск (1972–1978, галоўны хірург урачэбна-санітарнай службы); Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1978–1988, загадчык кафедры аператыўнай хірургіі і тапаграфічнай анатоміі).
    Узнагароды: баявыя ордэны і медалі, значок СССР "Отличнику здравоохранения", медаль Францыска Скарыны і інш.
    Памёр 00.00.0000.

        Варыянтная форма
    Gudzіmaŭ, Barys Sârgeevіč (1919— )

        Гл. таксама
    Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (Мінск). Лячэбны факультэт
    Гудимов, Борис Сергеевич (доктор медицинских наук ; хирургия ; 1919— ) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Гудимов Борис Сергеевич // Профессора и доктора наук Гродненского государственного медицинского университета, [1958―2013 / В. А. Снежицкий, Е. М. Тищенко]. — Гродно, 2013. — С. 65—67.
    Фатаграфія.
    Сайт Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.