![]() |
На главную | ![]() | ![]() |
---|
Справка
Рэспубліка Беларусь. Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання |
У 1919 г. утвораны Народны камісарыят земляробства. З 1946 – Міністэрства земляробства БССР (пастанова Савета Народных Камісараў БССР ад 11.03.1946). У 1947 г. Міністэрства земляробства, Міністэрства тэхнічных культур і Міністэрства жывёлагадоўлі аб'яднаны ў Міністэрства сельскай гаспадаркі БССР (Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 15.02.1947). У 1953 г. Міністэрства сельскай гаспадаркі, Міністэрства саўгасаў, Міністэрства меліярацыі, Міністэрства лясной гаспадаркі, упраўленні сельскага і калгаснага будаўніцтва, па справах калгасаў пры Савеце Міністраў БССР аб'яднаны ў Міністэрства сельскай гаспадаркі і нарыхтовак БССР (Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 24.04.1953). З 1954 – Міністэрства сельскай гаспадаркі БССР (пастанова Савета Міністраў БССР ад 05.04.1954 № 266). У 1965 г. на базе Міністэрства вытворчасці і нарыхтовак сельгаспрадуктаў БССР і Міністэрства сельскай гаспадаркі БССР утворана саюзна-рэспубліканскае Міністэрства сельскай гаспадаркі (Мінсельгас) БССР (пастанова Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Беларусі і Савета Міністраў БССР ад 13.03.1965 № 106). З 1985 – Дзяржаўны аграпрамысловы камітэт (Дзяржаграпрам) БССР (пастанова ЦК КПБ і Савета Міністраў БССР ад 22.11.1985). З 1990 – Дзяржаўны камітэт Беларускай ССР па сельскай гаспадарцы і харчаванні (нарматыўныя дакументы аб перайменаванні не складаліся). З 1991 – Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання (Мінсельгасхарч) БССР (пастанова Вярхоўнага Савета БССР ад 20.02.1991), пазней – Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь.
Кантакты:
Адрас: 220030, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Кірава, 15
Тэлефон: (+375 17) 327-37-51
E-mail: kanc@mshp.gov.by
Варыянтная форма
Ministry of Agriculture and Food of the Republic of Belarus (англійская мова) |
Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Высшие органы государственной власти и центрального управления Белорусской ССР (1965–1991 гг.). [В 3 ч.]. Ч. 2. — Минск, 2000.
Сайт Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь.
Сайт "Архивы Беларуси".
Сайт Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь.
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2023 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |