unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Назараў, Сяргей Іванавіч (доктар тэхнічных навук ; механізацыя сельскай гаспадаркі ; 1928—1999)

    Нарадзіўся 14.10.1928, в. Барадзіно, Дубровенскі раён, Віцебская вобласць. Спецыяліст у галіне механізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці. Доктар тэхнічных навук (1972), прафесар (1974). Акадэмік УАСГНІЛ (1988), Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь (1992).
    Адукацыя: Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія (1953), Беларускі інстытут механізацыі і электрыфікаціі сельскай гаспадаркі (аспірантура, 1958).
    Навуковыя інтарэсы: аграінжынерыя; тэхніка і тэхналогія ўнясення мінеральных і арганічных угнаенняў.
    Месца працы, пасада: Магілёўская абласная сельскагаспадарчая доследная станцыя (1958–1961, загадчык аддзела), Цэнтральны навукова-даследчы інстытут механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі Нечарназёмнай зоны СССР (1961–1980, загадчык лабараторыі, загадчык аддзела, з 1968 – намеснік дырэктара), Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія (1980–1992, рэктар), Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь (1992–1999, начальнік Галоўнага ўпраўлення кадраў і аграрнай адукацыі).
    Узнагароды: званне "Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Беларускай ССР" (1981) і інш.
    Памёр 11.08.1999.

        Варыянтная форма
    Nazaraŭ, Sârgej Ivanavič (1928—1999)

        Гл. таксама
    Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія (Горкі). Рэктар
    Рэспубліка Беларусь. Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання
    Назаров, Сергей Иванович (доктор технических наук ; механизация сельского хозяйства ; 1928—1999) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Экспериментально-теоретические основы механизации процесса сплошного внесения минеральных удобрений : автореферат диссертации ... доктора технических наук : 05.410 / С. И. Назаров. — Минск, 1970.
    Исследование устойчивости плугов и сопротивлений болотно-торфяных почв при глубокой вспашке : автореферат диссертации ... кандидата технических наук / С. И. Назаров. — Минск, 1958.
    Анкета вучонага (без анкеты).
    Назараў Сяргей Іванавіч // Беларуская савецкая энцыклапедыя : [у 12 т.]. — Мінск, 1974. — Т. 11. — С. 643.
    Назараў Сяргей Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2000. — Т. 11. — С. 126.
    Назаров Сергей Иванович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 5. — С. 292.
    Сайт "Википедия".