unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Ліберзон, Грыгорый Якаўлевіч (доктар медыцынскіх навук ; неўралогія ; 1903—1966)

    Нарадзіўся 16.07.1903, г. Севастопаль, Расія. Урач-неўролаг. Доктар медыцынскіх навук (1941), прафесар. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
    Адукацыя: Казанскі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Ульянава-Леніна (1926), Дзяржаўны інстытут па вывучэнню мозга імя У. М. Бехцерава, г. Ленінград (аспірантура, 1935).
    Навуковыя інтарэсы: марфалагічныя змены пры сасудзістай паталогіі галаўнога мозга.
    Месца працы, пасада: Крымская абласная бальніца (1926–1928, ардынатар); Дзяржаўны інстытут фізічных метадаў лячэння імя І. М. Сечанова, Севастопаль (1928–1932, асістэнт клінікі нервовых хвароб); 2-гі Ленінградскі медыцынскі інстытут (1935–1940, дацэнт кафедры неўралогіі); Ваенна-медыцынская акадэмія імя С. М. Кірава (1940–1942, дацэнт кафедры нервовых хвароб); служба ў радах Савецкай Арміі на медыцынскіх пасадах (1942–1947); Мангольскі ўніверсітэт, г. Улан-Батар (1947–1950, загадчык кафедры нервовых хвароб); Чэлябінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1950–1952, загадчык кафедры нервовых хвароб); Благавешчанскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1956–1961, загадчык кафедры неўрапаталогіі і псіхіятрыі); Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1961–1966, загадчык кафедры неўрапаталогіі).
    Узнагароды: медалі "За оборону Ленинграда", "За победу над Германией в Великой Отечественной войне 1941–1945 гг.", значок "Отличнику здравоохранения".
    Памёр 22.12.1966.

        Варыянтная форма
    Liberzon, Grygoryj Âkaŭlevič (1903—1966)
    Ліберзон, Рыгор Якаўлевіч (1903—1966)

        Гл. таксама
    Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт. Медыка-псіхалагічны факультэт
    Либерзон, Григорий Яковлевич (доктор медицинских наук ; неврология ; 1903—1966) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Кровоизлияние в мозг при гипертонической болезни : патоморфология и некоторые вопросы клиники / Либерзон Г. Я. ― Благовещенск, 1962.
    Либерзон Григорий Яковлевич // Профессора и доктора наук Гродненского государственного медицинского университета, [1958―2013 / В. А. Снежицкий, Е. М. Тищенко]. — Гродно, 2013. — С. 130.
    Либерзон Григорий Яковлевич // 50 лет Гродненскому государственному медицинскому университету: события и биографии / П. В. Гарелик, Е. М. Тищенко. — Гродно, 2008. — С. 251. (Год смерці 1965 памылковы.)
    Фатаграфія.
    Сайт Паўднёва-Уральскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.
    Сайт Амурскай дзяржаўнай медыцынскай акадэміі.