![]() |
На главную | ![]() | ![]() |
---|
Справка
Насенка, Віталій Аляксеевіч (доктар тэхнічных навук ; радыёэлектроніка ; нар. 1931) |
Нарадзіўся 05.05.1931, г. Барыспаль, Кіеўская вобласць, Украіна. Спецыяліст у галіне канструявання радыёэлектроннай апаратуры. Доктар тэхнічных навук (1988), прафесар (1988).
Адукацыя: Кіеўскі політэхнічны інстытут (спецыяльнасць "Тэхнічная электроніка", 1954),
Навуковыя інтарэсы: распрацоўка вымяральнай тэхнікі, інфармацыйна-вымяральных сістэм і САПР.
Больш за 30 аўтарскіх пасведчанняў.
Месца працы, пасада: Навукова-даследчы інстытут –160, г. Фразіна Маскоўскай вобласці (1954–1956, інжынер); завод "Радиоприбор", г. Кіеў (1956–1964, спецыяльнае канструктарскае бюро, з 1960 – галоўны інжынер, з 1962 – начальнік СКБ); Мінскі прыборабудаўнічы завод імя У. І. Леніна (1964–1966, намеснік галоўнага інжынера); Мінскі навукова-даследчы прыборабудаўнічы інстытут (з 1966, з 1972 – генеральны дырэктар) і адначасова Мінскі радыётэхнічны інстытут (з 1968, кафедра канструявання і вытворчасці радыёэлектроннай апаратуры, прафесар).
Узнагароды: ордены "Знак Почета", Працоўнага Чырвонага Сцяга, Кастрычніцкай Рэвалюцыі, медаль "За активную работу в НТО СССР", званні "Почетный работник промышленности средств связи СССР", "Почетный радист СССР", "Заслуженный машиностроитель Белорусской ССР", нагрудны знак "Отличник просвещения СССР" і інш.
Варыянтная форма
Nasenka, Vіtalіj Alâkseevіč (нар. 1931) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Носенко Виталий Алексеевич // Белорусский государственный университет информатики и радиоэлектроники: история в биографиях ректоров, ученых, удостоенных почетных званий, лауреатов премий, профессоров, докторов наук : 40 лет (1964–2004). ― Минск, 2004. — С. 94—96.
Фатаграфія.
Рэпазіторый Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі.
Электронны каталог бібліятэкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі.
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2025 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |