unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Заўрыеў, Віктар Рыгоравіч (доктар геаграфічных навук ; 1908—1976)

    Нарадзіўся 11.01.1908, г. Уфа, Расія. Географ. Доктар геаграфічных навук (1959), прафесар (1960). Віцэ-прэзідэнт Геаграфічнага таварыства Беларускай ССР (з 1965). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
    Адукацыя: Усходне-Сібірскі індустрыяльны тэхнікум (дарожна-будаўнічы факультэт, 1929), Тбіліскі дзяржаўны ўніверсітэт (геаграфічны факультэт, 1937–1940), Азербайджанскі педагагічны інстытут (1946), Інстытут геаграфіі АН СССР (дактарантура, 1958).
    Навуковыя інтарэсы: тэорыя і практыка комплекснага фізіка-геаграфічнага раянавання горных краін; даследаванне фізіка-геаграфічных раёнаў і ландшафтаў Азербайджана, В'етнама; праблемы Каспійскага мора і вусцяў рэк, якія ў яго ўпадаюць; праблемы Палесся; дынаміка палескіх азёр.
    Месца працы, пасада: геалагічныя партыі ў Сібіры, на Каўказе (1929–1938), Інстытут геаграфіі АН Азербайджанскай ССР (1938–1942 і з 1946), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (з 1961, загадчык кафедры фізічнай геаграфіі і геаграфіі замежных краін).
    Узнагароды: ордэны Чырвонай Зоркі (2), Айчыннай вайны 1-й ступені і інш.
    Памёр 14.03.1976, пахаваны на Паўночных могілках г. Мінска.

        Варыянтная форма
    Zaŭryeŭ, Viktar Rygoravič (1908—1976)
    Заўрыян, Віктар Рыгоравіч (1908—1976)

        Гл. таксама
    Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (Мінск). Факультэт геаграфіі і геаінфарматыкі
    Завриев, Виктор Григорьевич (доктор географических наук ; 1908—1976) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Физическая география Азербайджана и его районы : автореферат диссертации ... доктора географических наук / Завриев В. Г. — Москва, 1957.
    Анкета вучонага (без анкеты).
    Заўрыеў Віктар Рыгоравіч // Беларуская савецкая энцыклапедыя : [у 12 т.]. — Мінск, 1971. — Т. 4. — С. 524.
    Заўрыеў Віктар Рыгоравіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1998. — Т. 7. — С. 8. — Інфармацыя: дата нараджэння прыведзена па старому стылю: 29.12.1907.
    Завриев (Завриян) Виктор Григорьевич // Прафесары і дактары навук Беларускага дзяржаўнага універсітэта, 1921—2001. — Минск, 2001. — С. 100.
    Виктор Григорьевич Завриев — ученый и педагог / Р. А. Жмойдяк, Я. К. Еловичева, П. С. Лопух // Вестник БГУ. Серия 2, Химия. Биология. География. — Минск, 2008. — № 1. — С. 113—114.
    Сайт "Энциклопедия фонда "Хайазг".
    Сайт факультэта геаграфіі і геаінфарматыкі БДУ.