unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Канавалаў, Яўмен Рыгоравіч (доктар тэхнічных навук ; тэхналогія машынабудавання ; 1914—1974)

    Нарадзіўся 06.08.1914, в. Чарнарэчка, Горацкі павет, Магілёўская губерня (сучас. Дрыбінскі раён, Магілёўская вобласць). Вучоны ў галіне тэхналогіі машынабудавання і металаапрацоўкі. Доктар тэхнічных навук (1962), прафесар (1964). Акадэмік АН БССР (1969).
    Адукацыя: Ленінградскі механіка-тэхналагічны інстытут (1936).
    Навуковыя інтарэсы: распрацоўка новых спосабаў апрацоўкі металаў; стварэнне металаапрацоўчага абсталявання і інструмента; вывучэнне трываласці металаў і сплаваў у ўльтрагукавым полі.
    128 вынаходстваў (118 аўтарскіх пасведчанняў), 1 навуковае адкрыццё.
    Месца працы, пасада: машынабудаўнічыя прадпрыемствы Ленінграда і Краснаярска (1936–1955, інжынер-тэхнолаг, начальнік бюро рацыяналізацый і вынаходніцтваў, начальнік цэха); Фізіка-тэхнічны інстытут АН БССР (з 1955, з 1964 – загадчык лабараторыі трываласці); Аддзяленне фізіка-тэхнічных навук АН БССР (з 1970, акадэмік-сакратар), адначасова Мінскі радыётэхнічны інстытут (1964–1969, кафедра канструявання і тэхналогіі вытворчасці радыёапаратуры, загадчык).
    Узнагароды: званне "Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР" (1972), Дзяржаўная прэмія БССР (1974).
    Памёр 16.06.1974.

        Варыянтная форма
    Kanavalaŭ, Âŭmen Rygoravіč (1922—1996)

        Гл. таксама
    Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі (Мінск). Факультэт камп'ютарнага праектавання
    Фізіка-тэхнічны інстытут (Мінск)
    Коновалов, Евмений Григорьевич (доктор технических наук ; технология машиностроения ; 1914—1974) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Чистовая и упрочняющая ротационная обработка поверхностей / Коновалов Е. Г., Сидоренко В. А. — Минск, 1968.
    Канавалаў Яўмен Рыгоравіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1998. — Т. 7. — С. 557.
    Коновалов Евмений Григорьевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 4. — С. 180.
    Коновалов Евмений Григорьевич // Белорусский государственный университет информатики и радиоэлектроники: история в биографиях ректоров, ученых, удостоенных почетных званий, лауреатов премий, профессоров, докторов наук : 40 лет (1964–2004). ― Минск, 2004. — С. 298—301.
    Коновалов Евмений Григорьевич // Национальная академия наук Беларуси : персональный состав, 1928–2018. — Минск, 2018. — С. 140—141.
    Фатаграфія.
    Сайт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі.
    Рэпазіторый БДУІР.