Справка
Нарадзіўся 12.12.1902, Чормазскі завод (г. Чормаз), Пермскі край, Расія. Фізікахімік. Доктар тэхнічных навук (1948), прафесар (1949). Акадэмік АН Кіргізскай ССР (1961).
Адукацыя: Уральскі індустрыяльны інстытут (1930), Уральскі фізіка-хімічны навукова-даследчы інстытут (аспірантура, 1939).
Навуковыя інтарэсы: праблемы комплекснага выкарыстання руд, якія змяшчаюць тугаплаўкія, рэдказямельныя і радыеактыўныя элементы; фізічная хімія дысперсных сістэм; хімія і тэхналогія рэдкіх элементаў.
Месца працы, пасада: Уральскі фізіка-хімічны інстытут Уральскага філіяла АН СССР (1932–1936, дырэктар), Уральскі філіял АН СССР (прэзідыум, у 1938–1957 – намеснік старшыні, 1957–1961 – старшыня), Інстытут хіміі і металургіі Уральскага філіяла АН СССР (1945–1950, дырэктар), Інстытут горнай справы і металургіі АН Кіргізскай ССР (з 1960, загадчык аддзела абагачэння, хіміі і металургіі), Інстытут неарганічнай і фізічнай хіміі АН Кіргізскай ССР (1962–1965, дырэктар), Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава (з 1965, факультэт эканомікі і кіравання гандлем, загадчык кафедры хіміі).
Узнагароды: ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга, "Знак Почета" і інш.
Памёр 05.06.1982, г. Мінск.
Варыянтная форма
Dzemânë, Mikalaj Vasilevič (1902—1982) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Анкета вучонага (без анкеты).
Дземянёў Мікалай Васілевіч // Беларуская савецкая энцыклапедыя : [у 12 т.]. — Мінск, 1971. — Т. 4. — С. 192.
Деменев Николай Васильевич // Ученые Уральского научного центра Академии наук СССР : биобиблиографический указатель. — Свердловск, 1987. — С. 73—74.
Институту химии и фитотехнологий Национальной академии Кыргызской Республики — 75 лет / Мурзубраимов Бектемир Мурзубраимович // Известия НАН Кыргызской Республики. — 2018. — № 5. — С. 8—18. — Информация на с. 11.
Сайт "Забытые имена Пермской губернии".
Партал "Иркипедия".
Інфармацыйны партал аб Кыргызстане.
Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі.