Справка
Нарадзіўся 13.05.1923, в. Логавіна, Горацкі раён, Магілёўская вобласць. Мовазнавец, спецыяліст у галіне беларускага мовазнаўства. Кандыдат філалагічных навук (1968). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Адукацыя: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (філалагічны факультэт, 1951).
Навуковыя інтарэсы: лексікаграфія.
Месца працы, пасада: Маладзечанскі дзяржаўны настаўніцкі інстытут (1951–1955, выкладчык), Полацкі педагагічны інстытут (1956, выкладчык), Маладзечанскі абласны інстытут удасканалення настаўнікаў (1956–1957, загадчык вучэбнай часткі), выдавецтва "Народная асвета" (1957–1968, старшы рэдактар), Навукова-даследчы інстытут педагогікі Міністэрства асветы Беларускай ССР (1969, старшы навуковы супрацоўнік), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (з 1970, факультэт журналістыкі, кафедра стылістыкі і літаратурнага рэдагавання, дацэнт).
Узнагароды: ордэны Славы 3-й ступені (1947), Айчыннай вайны 1-й ступені (1985).
Памёр 14.05.1994.
Варыянтная форма
Grabčykaŭ, Scâpan Mitrafanavič (1923—1994) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Словарь языка В. И. Дунина-Марцинкевича и важнейшие особенности лексики писателя : автореферат диссертации ... кандидата филологических наук : 661 / С. М. Грабчиков. — Минск, 1968.
Анкета вучонага (без анкеты).
Сцяпан Мітрафанавіч Грабчыкаў / М. Цікоцкі // Веснік Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Серыя 4, Філалогія. Журналістыка. Педагогіка. Псіхалогія. — 1994. — № 2. — С. 78.
База даных Магілёўскай абласной бібліятэкі "Край мой — Магілёўшчына".