Справка
Нарадзіўся 24.11.1925, г. Чыстапаль, Татарыя, Расія. Вучоны ў галіне оптаэлектронікі. Інжынер-палкоўнік. Доктар тэхнічных навук, прафесар (1985). Акадэмік Беларускай інжынернай акадэміі, Міжнароднай акадэміі арганізацыйных і кіраўніцкіх навук. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Адукацыя: Харкаўскае вышэйшае авіяцыйна-інжынернае ваеннае вучылішча (кваліфікацыя "Радыёінжынер", 1958).
Навуковыя інтарэсы: аптычная лакацыя і сувязь; лазерныя сістэмы кіравання аб'ектамі; валаконна-аптычныя тэлекамунікацыйныя сістэмы; лічбавыя інтэгральныя і інтэлектуальныя сеткі.
Месца працы, пасада: Харкаўскае вышэйшае авіяцыйна-інжынернае ваеннае вучылішча (1958–1971); Харкаўскі інстытут радыёэлектронікі (1971–1973); Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі (з 1973, у 1974–1984 – загадчык кафедр аўтаматычнай і многаканальнай электрасувязі і многаканальнай электрасувязі).
Узнагароды: ордэн Айчыннай вайны, знакі "Изобретатель СССР", "Почетный радист СССР" і інш.
Памёр 07.07.2005.
Варыянтная форма
Alіšaŭ, Âpančè Vagіzavіč (1925—2005) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Алишев Япанче Вагизович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 2. — С. 80.
Алішаў Япанчэ Вагізавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1996. — Т. 1. — С. 262.
Алишев Япанче Вагизович // Белорусский государственный университет информатики и радиоэлектроники: история в биографиях ректоров, ученых, удостоенных почетных званий, лауреатов премий, профессоров, докторов наук : 40 лет (1964–2004). ― Минск, 2004. — С. 224—227.
Фатаграфія.
Рэпазіторый БДУІР.
Электронны каталог кніг і артыкулаў бібліятэкі БДУІР.
Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі.