unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Рэспубліка Беларусь. Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях

    Утвораны ў 1993 г. як Камітэт па навуцы і тэхналогіях пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь (пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30.11.1993 № 809). З 1994 – Камітэт па навуцы і тэхналогіях Міністэрства адукацыі і навукі Рэспублікі Беларусь (Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23.09.1994 № 122). З 1997 – Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь (Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11.01.1997 № 30). У 2001 г. Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях, Дзяржаўны вышэйшы атэстацыйны камітэт і Дзяржаўны патэнтны камітэт аб'яднаны ў Камітэт па навуцы пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь, са стварэннем у яго структуры Вышэйшага атэстацыйнага камітэта і Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці (Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24.09.2001 № 516). У 2002 г. створаны (шляхам падзелу) Камітэт па навуцы і тэхналогіях пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь (КНТ) з уваходжаннем у яго структуру Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці (Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 05.03.2002 № 7). З 2004 – Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь (Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 12.02.2004 № 66).
    Кантакты:
    Адрас: 220072, г. Мінск, вул. Акадэмічная, 1
    Тэлефон: (+37517) 252-92-44 ; (+37517) 379-07-60
    E-mail: gknt@gknt.gov.by

        Варыянтная форма
    Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь
    ДКНТ (Беларусь) (скарачэнне)
    Камітэт па навуцы і тэхналогіях Міністэрства адукацыі і навукі Рэспублікі Беларусь
    КНТ (Беларусь) (скарачэнне)

        Гл. таксама
    Румак, Мікалай Уладзіміравіч (доктар тэхнічных навук ; мікраэлектроніка ; 1941—1995) (старшыня (1994—1995))
    Шчарбакоў, Сяргей Сяргеевiч (доктар фізіка-матэматычных навук ; механіка ; нар. 1981)
    Республика Беларусь. Государственный комитет по науке и технологиям (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Сайт Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь..