На главную |
---|
Справка
Сокал, Віталій Аляксандравіч (доктар тэхнічных навук ; мікраэлектроніка ; 1940—2018) |
Нарадзіўся 23.01.1940, г. Мінск. Вучоны ў галіне мікраэлектронікі. Доктар тэхнічных навук (1989), прафесар (1994). Акадэмік Беларускай інжынерна-тэхналагічнай акадэміі (1991), Беларускай інжынернай акадэміі (2000).
Адукацыя: Маскоўскі інстытут радыётэхнікі, электронікі і аўтаматыкі (спецыяльнасць "Аўтаматыка і тэлемеханіка", 1969).
Навуковыя інтарэсы: электрахімічная алюмааксідная тэхналогія (ЭЛАТ) стварэння гібрыдных мікрасхем і мікраблокаў на аснове алюмінія і яго анодных аксідаў.
Месца працы, пасада: Штаб грамадзянскай абароны БССР, г. Мінск (1963–1968, аператар апаратуры ўрадавай сувязі); Інстытут электронікі АН БССР (з 1968); Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі (1971–2018; у 1977–1986 – загадчык праблемнай лабараторыі кафедры мікраэлектронікі, у 1986–1995 – кіраўнік аддзялення мікраэлектронікі навукова-даследчай часткі, у 1995–2005 – загадчык кафедры мікраэлектронікі).
Узнагароды: Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь (1999), знак "Изобретатель СССР", граматы Міністэрства вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі БССР і інш.
Памёр 00.00.2018.
Варыянтная форма
Sokal, Vіtalіj Alâksandravіč (1940—2018) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Конструктивно-технологические методы создания высокоинтегрированных гибридных интегральных микросхем на основе алюминия и его анодных оксидов : автореферат диссертации ... доктора технических наук : 05.27.01 / Сокол Виталий Александрович. ― Минск, 1989.
Сокол Виталий Александрович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 7. — С. 20—21.
Сокол Виталий Александрович // Белорусский государственный университет информатики и радиоэлектроники: история в биографиях ректоров, ученых, удостоенных почетных званий, лауреатов премий, профессоров, докторов наук : 40 лет (1964–2004). ― Минск, 2004. — С. 204—206.
Сокал Віталь Аляксандравіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2002. — Т. 15. — С. 78.
Фатаграфія.
Рэпазіторый БДУІР.
Электронны каталог бібліятэкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі.
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |