На главную |
---|
Справка
Бацін, Мікалай Арсенавіч (доктар тэхнічных навук ; дрэваапрацоўка ; 1911—1997) |
Нарадзіўся 21.03.1911, в. Юркіна, Валагодская вобласць, Расія. Спецыяліст у галіне драўніназнаўства, тэхналогіі і абсталявання дрэваапрацоўкі. Доктар тэхнічных навук (1966), прафесар (1966). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Адукацыя: Архангельскі лесатэхнічны інстытут (спецыяльнасць "Механічная апрацоўка драўніны", 1936; аспірантура, 1939).
Навуковыя інтарэсы: тэорыя раскрою піловачнай сыравіны; рацыянальнае і комплекснае карыстанне драўніны; удасканаленне тэхналогіі і абсталявання лесапільна-дрэваапрацоўчых вытворчасцей.
Месца працы, пасада: Беларускі тэхналагічны інстытут (1946–1991, факультэт тэхналогіі і тэхнікі лясной прамысловасці, кафедра тэхналогіі піламатэрыялаў, у 1949–1986 – загадчык кафедры, 1986–1991 – прафесар-кансультант, адначасова ў 1949–1955 і 1961–1970 – прарэктар па вучэбнай і навуковай рабоце).
Узнагароды: званне "Заслужаны работнік вышэйшай школы Беларускай ССР" (1972), ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга і інш.
Памёр 06.02.1997.
Варыянтная форма
Bacin, Mikalaj Arsen'evič (1911—1997) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Теоретические и экспериментальные исследования раскроя пиловочного сырья : автореферат диссертации ... доктора технических наук / Батин Н. А. — Ленинград, 1965.
Анкета вучонага (без анкеты).
Бацін Мікалай Арсенавіч // Беларуская савецкая энцыклапедыя : [у 12 т.] — Мінск, 1970. — Т. 2. — С. 188. — Інфармацыя: дата нараджэння — 8(21).3.1911.
Бацін Мікалай Арсенавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1996. — Т. 2. — С. 360.
Батин Николай Арсеньевич / Я. Г. Милешкевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 2. — С. 217.
Сайт Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта.
Электронная бібліятэка Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта.
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |