unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Буслаў, Казімір Паўлавіч (доктар філасофскіх навук ; 1914—1983)

    Нарадзіўся 25.10.1914, в. Кашалёва, Рагачоўскі павет, Магілёўская губерня (сучас. Буда-Кашалёўскі раён, Гомельская вобласць). Філосаф, спецыяліст у галіне сацыяльнай філасофіі. Доктар філасофскіх навук (1965), прафесар (1966). Акадэмік АН БССР (1972).
    Адукацыя: Смаленскі педагагічны інстытут імя К. Маркса (1938), Акадэмія грамадскіх навук пры ЦК КПСС (аспірантура, 1951).
    Навуковыя інтарэсы: тэарэтыка-метадалагічныя праблемы гістарычнага матэрыялізму, сацыяльнага прагрэсу, гуманізацыі грамадскіх адносін, культуры, свабоды і адказнасці асобы.
    Месца працы, пасада: СШ г. Жлобіна (1938–1940, настаўнік); ЦК КПБ (1951–1956, загадчык аддзела літаратуры і мастацтва, пазней аддзела навукі і культуры); Акадэмія навук БССР (з 1956; у 1956–1972 – дырэктар Інстытута філасофіі і права, з 1972 – акадэмік-сакратар Аддзялення грамадскіх навук, з 1976 – загадчык сектара Інстытута філасофіі і права) і адначасова з 1951 – у Беларускім дзяржаўным ўніверсітэце імя У. І. Леніна, Мінскім радыётэхнічным інстытуце (прафесар кафедры філасофіі).
    Узнагароды: званне "Заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР" (1978), Дзяржаўная прэмія БССР (1984) і інш.
    Памёр 20.01.1983.

        Варыянтная форма
    Buslaŭ, Kazіmіr Paŭlavіč (1914—1983)

        Гл. таксама
    Інстытут філасофіі (Мінск)
    Буслов, Казимир Павлович (доктор философских наук ; 1914—1983) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Проблемы социального прогресса в трудах В. И. Ленина : (1917–1923 гг.) : автореферат диссертации ... доктора философских наук / К. П. Буслов. — Минск, 1965.
    Буслов Казимир Павлович // Национальная академия наук Беларуси : персональный состав, 1928–2018. — Минск, 2018. — С. 56—57.
    Буслов Казимир Павлович // Белорусский государственный университет информатики и радиоэлектроники: история в биографиях ректоров, ученых, удостоенных почетных званий, лауреатов премий, профессоров, докторов наук : 40 лет (1964–2004). ― Минск, 2004. — С. 74—77.
    Буслаў Казімір Паўлавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1996. — Т. 3. — С. 357.
    Буслов Казимир Павлович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 2. — С. 563.
    Фатаграфія.