unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Батура, Міхаіл Паўлавіч (доктар тэхнічных навук ; інфармацыйныя тэхналогіі ; нар. 1950)

    Нарадзіўся 16.05.1950, в. Клюкавічы, Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць. Вучоны ў галіне сістэмнага аналізу, кіравання і апрацоўкі інфармацыі ў тэхнічных і арганізацыйных сістэмах. Доктар тэхнічных навук (2000), прафесар (2004). Акадэмік Міжнароднай акадэміі навук вышэйшай школы (г. Масква).
    Адукацыя: Мінскі радыётэхнічны інстытут (спецыяльнасць "Аўтаматызаваныя сістэмы кіравання", 1975).
    Навуковыя інтарэсы: матэматычныя метады аптымальнага кіравання, аналізу і сінтэзу нелінейных стахастычных дыскрэтных сістэм кіравання.
    Месца працы, пасада: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі (з 1975; у 1987–1995 – дэкан факультэта аўтаматызацыі кіравання, у 1995 – 1998 – дэкан факультэта інфармацыйных тэхналогій і кіравання, з 1998 – прарэктар па вучэбнай рабоце, з 1999 – першы прарэктар, у 2000–2018 – рэктар, з ... – загадчык лабараторыі "Новыя навучальныя тэхналогіі"). Інфармацыя на 2020.
    Узнагароды: званні" Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь" (2011),"Мінчанін года "(2008), Ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2014), нагрудны знак "Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь" (2000) і інш.

        Варыянтная форма
    Batura, Mihail Paŭlavič (нар. 1950)

        Гл. таксама
    Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі (Мінск). Рэктар
    Батура, Михаил Павлович (доктор технических наук ; информационные технологии ; род. 1950) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Батура Михаил Павлович // Белорусский государственный университет информатики и радиоэлектроники: история в биографиях ректоров, ученых, удостоенных почетных званий, лауреатов премий, профессоров, докторов наук : 40 лет (1964–2004). ― Минск, 2004. — С. 51—70.
    Батура Міхаіл Паўлавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1998. — Т. 18, кн. 1. — С. 346.
    Батура Михаил Павлович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 2. — С. 219.
    Фатаграфія.
    Сайт БДУІР.
    Рэпазіторый БДУІР.
    Электронны каталог бібліятэкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі.