Справка
Нарадзіўся 29.03.1913, с. Ярцава, Духаўшчынскі павет, Смаленская губерня (сучас. г. Ярцава, Ярцаўскі раён, Смаленская вобласць). Вучоны ў галіне радыёэлектронікі. Доктар тэхнічных навук (1966), прафесар (1966). Член-карэспандэнт АН БССР (1969). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Адукацыя: Ленінградскі электратэхнічны інстытут імя У. І. Ульянава (Леніна) (1941).
Навуковыя інтарэсы: электрадынаміка і радыёэлектроніка звышвысокіх частот.
Пазапрафесійная дзейнасць: музычнае выканальніцтва (саксафон).
Месца працы, пасада: Ленінградскі электратэхнічны інстытут імя У. і.Ульянава (Леніна) (1947–1956); Разанскі радыётэхнічны інстытут (1956–1962, загадчык кафедры тэарэтычных асноў электратэхнікі, з 1956 – рэктар); Беларускі політэхнічны інстытут (1962–1964, загадчык кафедры антэнна-фідэрных устройстваў); Мінскі радыётэхнічны інстытут (1964–1973, рэктар); Інстытут тэхнічнай кібернетыкі АН БССР (з 1973); Інстытут прыкладной фізікі АН БССР (1977–1987, загадчык лабараторыі).
Узнагароды: ордэны Чырвонай Зоркі (1944), Айчыннай вайны 2-ой ступені, Працоўнага Чырвонага Сцяга (1967), ганаровыя граматы Вярхоўнага Савета БССР, міністэрстваў вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі СССР і БССР і інш.
Памёр 17.12.1987.
Варыянтная форма
Kavalëŭ, Іvan Sіdaravіč (1913—1987) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Теория и расчет полосковых линий : автореферат диссертации ... доктора технических наук / И. С. Ковалев. ― Минск, 1965.
Ковалев Иван Сидорович // Белорусский государственный университет информатики и радиоэлектроники: история в биографиях ректоров, ученых, удостоенных почетных званий, лауреатов премий, профессоров, докторов наук : 40 лет (1964–2004). ― Минск, 2004. — С. 11—24.
Кавалёў Іван Сідаравіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1998. — Т. 7. — С. 394—395.
Ковалев Иван Сидорович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 4. — С. 105.
Сайт БДУІР.
Рэпазіторый БДУІР.
Электронны каталог кніг і артыкулаў бібліятэкі БДУІР.
Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі.