На главную |
---|
Справка
Калецкі, Леў Самойлавіч (матэматыка ; 1884—1953) |
Нарадзіўся 22.12.1884, г. Гродна. Матэматык. Дацэнт (1932). Удзельнік Першай сусветнай вайны. У Вялікай Айчыннай вайны адзін з арганізатараў эвакуацыі Віцебскага педагагічнага інстытута. Ініцыятар і арганізатар правядзення ў Віцебску матэматычных алімпіяд школьнікаў.
Адукацыя: Пецярбургскі ўніверсітэт.
Навуковыя інтарэсы: методыка матэматыкі; элементарная матэматыка.
Месца працы, пасада: школы г.Віцебска (з 1918, настаўнік матэматыкі); Віцебскі яўрэйскі педагагічны тэхнікум (1921–1931, выкладчык матэматыкі, у 1924–1931 – дырэктар); Віцебскі педагагічны інстытут (1931–1941 – загадчык кафедры матэматыкі, дэкан фізіка-матэматычнага факультэта; 1944–1951, дэкан фізіка-матэматычнага факультэта і адначасова загадчык кафедры матэматыкі, элементарнай матэматыкі, у 1944–1945 – в. а. дырэктара інстытута); школа с. Часьма Чэлябінскай вобласці (настаўнік матэматыкі) і Мардоўскі педагагічны інстытут (магчыма 1941–1944).
Памёр 18.11.1953.
Варыянтная форма
Kalecki, Leŭ Samojlavіč (1884—1953) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Калецкий Лев Самойлович // Витебский государственный университет имени П. М. Машерова (1910–2010). — Витебск, 2010. — С. 21.
Фатаграфія.
Витебский еврейский педагогический техникум в 1920-е годы / Яковлева Г. Н. // Ученые записки : сборник научных трудов / Министерство образования Республики Беларусь, Учреждение образования "Витебский государственный университет имени П. М. Машерова". ― 2017. — Т. 24. ― С. 28―41.
Рэпазіторый Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава.
Электронны каталог кніг і артыкулаў Навуковай бібліятэкі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава.
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |