![]() |
На главную | ![]() | ![]() |
---|
Справка
Роўкач, Вера Раманаўна (кандыдат медыцынскіх навук ; скурныя і венерычныя хваробы ; 1919—2006) |
Нарадзілася 17.09.1919, г. Давыд-Гарадок, Столінскі раён, Брэсцкая вобласць. Урач-дэрматавенеролаг. Кандыдат медыцынскіх навук (1969).
Адукацыя: Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1937–1941), Кубанскі медыцынскі інстытут (г. Краснадар, 1941–1942).
Навуковыя інтарэсы: вугляводны абмен у хворых псарыязам; выяўленне і прафілактыка венерычных захворванняў; распаўсюджванне заразных скурных хвароб.
Месца працы, пасада: 2-я клінічная бальніца г. Мінска (1944–1948, скурна-венералагічная клініка, урач-ардынатар), Мінскі абласны скурна-венералагічны дыспансер (1946–1948, урач-ардынатар), Гродзенскае медыцынскае вучылішча (1951–1958, выкладчык), Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1962–1980, кафедра кожных і венерычных хвароб, асістэнт), Гродзенскі абласны скурна-венералагічны дыспансер (1949–1962 і 1980–1991, урач-дэрматавенеролаг, у 1950–1962 – галоўны урач).
Памерла 13.12.2006, пахавана ў г. Гродна.
Варыянтная форма
Roŭkač, Vera Ramanaŭna (1919—2006) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Характеристика углеводного обмена по активности транскетолазы и альдолазы в крови и коже больных псориазом : автореферат диссертации ... кандидата медицинских наук : 760 / В. Р. Ровкач. — Витебск, 1968.
Анкета вучонага (без анкеты).
Ровкач Вера Романовна // Организаторы здравоохранения Республики Беларусь. — Минск, 2002. — С. 288.
Ровкач Вера Романовна // 50 лет Гродненскому государственному медицинскому университету: события и биографии / П. В. Гарелик, Е. М. Тищенко. — Гродно, 2008. — С. 161.
Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі.
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2023 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |