Справка
Нарадзіўся 09.09.1936, в. Верхаўляны, Бераставіцкі раён, Гродзенская вобласць. Філосаф. Кандыдат філасофскіх навук (1970), прафесар (1990).
Адукацыя: Гродзенскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя Я. Купалы (гісторыка-філалагічны факультэт, рускае аддзяленне, 1965), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (аспірантура, 1969).
Навуковыя інтарэсы: тэорыя пазнання; тэорыя і гісторыя беларускай культуры; педагогіка вышэйшай школы; гісторыя вышэйшай адукацыі.
Месца працы, пасада: Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я. Купалы (з 1969, прафесар кафедры беларускай культуры і рэгіянальнага турызму, у 1973–1974 – загадчык кафедры методыкі камуністычнага выхавання, 1974–1976 – кафедры палітэканоміі і навуковага камунізму, 2002–2007 – кафедры беларускай культуры, 1976–1986 – прарэктар па навуковай рабоце, 1986–1992 – прарэктар па вучэбнай рабоце).
Памёр 21.10.2013, пахаваны на могілках "Сакрэт", г. Гродна.
Варыянтная форма
Gabrusevič, Sârgej Alâksandravič (1936—2013) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Развитие В. И. Лениным марксистского учения о практике как критерии истины в познании социальных явлений : автореферат диссертации ... кандидата философских наук : 620 / С. А. Габрусевич. — Минск, 1969.
Анкета вучонага (без анкеты).
Габрусевіч Сяргей Аляксандравіч // Выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы : біябібліяграфічны даведнік. — Гродна, 1999. — С. 119—120.
Габрусевіч Сяргей Аляксандравіч // Людзі культуры з Гродзеншчыны : даведнік / Аляксей Пяткевіч. — Гродна, 2000. — С. 55—56.
Габрусевич Сергей Александрович // Известные уроженцы Гродненской области / А. П. Гостев. ― Гродно, 2016. — С. 321. — Дата смерти: 22.10.2013.
Сайт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я. Купалы.