unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Габузаў, Армен Мікалаевіч (доктар медыцынскіх навук ; анатомія чалавека ; 1906—1999)

    Нарадзіўся 23.10.1906, г. Гянджа, Азербайджан. Урач-анатом. Доктар медыцынскіх навук (1961), прафесар (1962). У гады Вялікай Айчыннай вайны хірург марскога ваеннага шпіталя Паўночна-Заходняга фронту.
    Адукацыя: Бакінскі універсітэт (медыцынскі факультэт, 1929).
    Навуковыя інтарэсы: агнястрэльныя пашкоджанні кісці; анатомія кровазвароту мозгу; узроставыя змены венаў галаўнога мозгу, мачавога пузыра і прастаты; тапографа-анатамічныя асаблівасці падкоркавых ядраў канцавога мозгу.
    Месца працы, пасада: Азербайджанскі медыцынскі інстытут (1928–1938, асістэнт кафедры нармальнай анатоміі), 2-гі Ленінградскі медыцынскі інстытут (1938–1939, асістэнт кафедры анатоміі), Ленінградскі педыятрычны медыцынскі інстытут (1939, 1946, асістэнт кафедры аперацыйнай хірургіі і тапаграфічнай анатоміі), Новасібірскі медыцынскі інстытут (1946–1951, загадчык кафедры аперацыйнай хірургіі і тапаграфічнай анатоміі), 1-шы Ленінградскі медыцынскі інстытут (1952–1959, дацэнт кафедры нармальнай анатоміі), Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1959–1981, загадчык кафедры нармальнай анатоміі).
    Узнагароды: ордэн Чырвонай Зоркі і інш.
    Памёр 30.01.1999, г. Санкт-Пецярбург.

        Варыянтная форма
    Gabuzaŭ, Armen Mikalaevič (1906—1999)

        Гл. таксама
    Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт. Лячэбны факультэт
    Габузов, Армен Николаевич (доктор медицинских наук ; анатомия человека ; 1906—1999) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Возрастные особенности подкорковых ядер головного мозга человека и изменения артериальной системы этих ядер у животных после повреждения различных участков коры больших полушарий : диссертация ... доктора медицинских наук / Армен Николаевич Габузов. — Ленинград, 1958.
    Анкета вучонага (без анкеты).
    Габузаў Армен Мікалаевіч // Беларуская савецкая энцыклапедыя : [у 12 т.]. — Мінск, 1971. — Т. 3. — С. 281.
    Габузаў Армен Мікалаевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1997. — Т. 4. — С. 414.
    Габузов Армен Николаевич // Анатомы Беларуси / П. И. Лобко. — Минск, 2003. — С. 11—12. — Информация: место рождения — г. Караклис [Ванадзор], Армения.
    Габузов Армен Николаевич // 50 лет Гродненскому государственному медицинскому университету: события и биографии / П. В. Гарелик, Е. М. Тищенко. — Гродно, 2008. — С. 52—53.
    Фатаграфія.