![]() |
На главную | ![]() | ![]() |
---|
Справка
Шэмпель, Віктар Іванавіч (доктар сельскагаспадарчых навук ; аграхімія ; 1908—1975) |
Нарадзіўся 06.02.1908 (24.01.1908 па ст. ст.), г. Мінск. Аграхімік. Доктар сельскагаспадарчых навук, прафесар. Акадэмік Акадэміі навук БССР (1950). Акадэмік Акадэміі сельскагаспадарчых навук БССР (1957–1961).
Адукацыя: Беларуская дзяржаўная акадэмія сельскай гаспадаркі імя Кастрычніцкай Рэвалюцыі (1929).
Навуковыя інтарэсы: пытанні вапнавання кіслых дзярнова-падзолістых глеб; эфектыўнае выкарыстанне мінеральных і арганічных угнаенняў пад сельскагаспадарчыя культуры; сістэмы ўгнаенняў у севазваротах з пасевамі мнагалетніх траў.
Заснавальнік навуковай школы ў галіне харчавання раслін і вывучэння рацыянальных спосабаў ўнясення мінеральных угнаенняў пад сельскагаспадарчыя культуры.
Месца працы, пасада: Інстытут сацыялістычнай сельскай гаспадаркі АН БССР, з 1956 – Беларускі навукова-даследчы інстытут земляробства (1933–1942, 1946–1949 і 1952–1975; у 1936–1940 – загадчык аддзела, у 1940–1941 – намеснік дырэктара, у 1946–1948 і 1953–1973 – дырэктар інстытута, у 1973–1975 – загадчык аддзела); АН БССР. Прэзідыум (1942–1946, вучоны сакратар); Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія (1949–1952, рэктар).
Узнагароды: званне "Заслужаны дзеяч навукі БССР" (1968), ордэны "Знак Почета" (1944), Леніна (1966), Працоўнага Чырвонага Сцяга, (1949, 1958), Кастрычніцкай Рэвалюцыі (1971), медалі.
Памёр 23.08.1975.
Варыянтная форма
Šèmpel', Vіktar Іvanavіč (1908—1975) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Выдающийся агрохимик Беларуси : о жизненном пути заслуженного деятеля науки БССР, академике АН БССР В. И. Шемпеле / В. М. Лившиц, А. Р. Цыганов, М. А. Кадыров. ― Горки, 2003.
Шемпель Виктор Иванович // Белорусская ССР : краткая энциклопедия : [в 5 т.] — Минск, 1982. — Т. 5. — С. 690.
Шэмпель Віктар Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1997. — Т. 18, кн. 1. — С. 31.
[Шемпель Виктор Иванович] // Агроэкологический факультет ― 20 лет : сборник материалов. ― Горки, 2017. — С. 19.
Шемпель Виктор Иванович : к 100-летию со дня рождения // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя аграрных навук. — 2008. — № 1. — С. 113—114.
Сайт БелСГБ.
Электронная бібліятэка БДСГА.
ЗЭК бібліятэк Беларусі.
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2023 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |