unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Вільдфлуш, Роберт Тэнісавіч (доктар сельскагаспадарчых навук ; аграхімія ; 1906—1972)

    Нарадзіўся 19.03.1906, в. Мацеевічы, Ігуменскі павет, Мінская губерня (сучас. Пухавіцкі раён, Мінская вобласць). Аграхімік. Доктар сельскагаспадарчых навук (1955), прафесар (1956).
    Адукацыя: Мар'інагорскі сельскагаспадарчы тэхнікум (1925), Беларуская дзяржаўная акадэмія сельскай гаспадаркі імя Кастрычніцкай рэвалюцыі (1929).
    Навуковыя інтарэсы: вывучэнне і распрацоўка спосабаў эфектыўнага выкарыстання ўгнаенняў.
    Заснавальнік навуковай школы ў галіне харчавання раслін і вывучэння рацыянальных спосабаў унясення мінеральных угнаенняў пад сельскагаспадарчыя культуры.
    Месца працы, пасада: Беларускі садова-агародны інстытут (1931–1934); Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія (1934–1972; факультэт аграхіміі і глебазнаўства, кафедра аграхіміі, у 1934–1941 – дэкан факультэта, у 1945–1972 – загадчык кафедры, у 1945–1948 – прарэктар па вучэбнай рабоце).
    Узнагароды: званне "Заслужаны дзеяч навукі БССР" (1965), ордэны Леніна (1966), Прцоўнага Чырвонага Сцяга, (1961), Знак Пашаны (1949), Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета БССР (1965), медалі і інш.
    Памёр 30.07.1972.

        Варыянтная форма
    Vil'dfluš, Robert Tènіsavіč (1906—1972)

        Гл. таксама
    Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія (Горкі). Аграэкалагічны факультэт
    Вільдфлушы — Мішуры (дынастыя / сям'я)
    Вильдфлуш, Роберт Тенисович (доктор сельскохозяйственных наук ; агрохимия ; 1906—1972) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Биохимические основы питания растений и применения удобрений : автореферат диссертации ... доктора сельскохозяйственных наук / Р. Т. Вильдфлуш. — Минск, 1954.
    Краткий справочник по известкованию кислых почв / сост.: Р. Т. Вильдфлуш, А. И. Горбылева. — Минск, 1972.
    Вильдфлуш Роберт Тенисович // Белорусская ССР : краткая энциклопедия : [в 5 т.] — Минск, 1982. — Т. 5. — С. 113.
    Вильдфлуш Роберт Тенисович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 2. — С. 673.
    Вільдфлуш Роберт Тэнісавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1997. — Т. 4. — С. 172.
    [Вильдфлуш Роберт Тенисович] // Агроэкологический факультет ― 20 лет : сборник материалов / [составители: Ю. А. Миренков и др.]. ― Горки, 2017. — С. 18.
    Сайт БДСГА.
    Электронная бібліятэка БДСГА.