На главную |
---|
Справка
Пархоменка, Алена Мікалаеўна (кандыдат педагагічных навук ; педагогіка ; нар. 1972) |
Нарадзілася 28.08.1972, г. Магілёў. Педагог, спецыяліст у галіне тэорыі і методыкі выкладання. Кандыдат педагагічных навук (2017), дацэнт (2019).
Адукацыя: Магілёўскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. А. Куляшова (спецыяльнасць "Матэматыка і фізіка", кваліфікацыя "Настаўнік матэматыкі і фізікі", 1995), Акадэмія паслядыпломнай адукацыі (аспірантура, спецыяльнасць "Тэорыя і методыка навучання і выхавання (навучэнскай і студэнцкай моладзі)", 2004).
Навуковыя інтарэсы: распрацоўка тэорыі і методыкі фарміравання лагічнага мыслення навучэнцаў; развіваючыя магчымасці сучасных метадычных сістэм і тэхналогій; каардынаванне метадычнай, кіраўніцкай, дыягнастычнай дзейнасці педагога, накіраванай на фарміраванне кагнітыўных уменняў.
Месца працы, пасада: сярэднія школы г. Магілёва (1995–2007, настаўнік матэматыкі); Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. А. Куляшова (з 2007, факультэт матэматыкі і прыродазнаўства, кафедра агульнай фізікі, з 2018 – дацэнт, адначасова са студзеня 2018 – намеснік дэкана факультэта па навуковай рабоце). Інфармацыя на 2020.
E-mail: рarkhomenko@msu.by
Варыянтная форма
Parhomenka, Alena Mikalaeŭna (нар. 1972) |
Гл. таксама
Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. А. Куляшова. Факультэт матэматыкі і прыродазнаўства |
Пархоменко, Елена Николаевна (кандидат педагогических наук ; педагогика ; род. 1972) (на іншай мове) |
Крыніцы інфармацыі
Формирование логического мышления учащихся 5–8 классов на основе интеграции образовательных технологий : диссертация ... кандидата педагогических наук : 13.00.02 : защищена 27.06.2017 : утверждена 15.11.2017 / Пархоменко Елена Николаевна. — Минск, 2017.
Методика совершенствования компетентности педагогов в осуществлении деятельности по формированию логического мышления учащихся / Е. Н. Пархоменко // Вышэйшая школа. — 2018. — № 1. — С. 3—7.
Анкета вучонага.
Фатаграфія.
Сайт факультэта матэматыкі і прыродазнаўства МЛУ імя А. А. Куляшова.
Электронны архіў бібліятэкі МДУ імя А. А. Куляшова.
Электронны каталог бібліятэкі МДУ імя А. А. Куляшова.
"Google Scholar".
"eLIBRARY.RU".
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |