![]() |
На главную | ![]() | ![]() |
---|
Справка
Пугачовы (дынастыя / сям'я) |
Сям'я навукова-педагагічных і навуковых работнікаў. Уключае спецыялістаў у галіне аграноміі, селекцыі раслін і пладаводства Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі, кандыдатаў сельскагаспадарчых навук: Пугачоў Раман Міхайлавіч (нар. 1971), дацэнт кафедры плодаагародніцтва, яго жонка – Пугачова Ірына Генадзьеўна (нар. 1975), дацэнт кафедры сельскагаспадарчай біятэхналогіі і экалогіі, брат Рамана Міхайлавіча – Пугачоў Пётр Міхайлавіч (нар. 1963), дырэктар ТАА "Полисад", г. Горкі Магілёўскай вобласці. Сын Пятра Міхайлавіча – Пугачоў Леанід Пятровіч (нар. 1986), фізік, спецыяліст у галіне квантавай тэорыі інфармацыі, фізікі плазмы і машыннага навучання, кандыдат фізіка-матэматычных навук, даследчык ў лабараторыі нейронных сістэм і глыбокага навучання Маскоўскага фізіка-тэхнічнага інстытута, г. Даўгапрудны Маскоўскай вобласці.
Варыянтная форма
Pugačovy |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Анкета Пугачовай Ірыны Генадзьеўны.
Сайт Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі.
Сайт Маскоўскага Фізіка-тэхнічнага інстытута. Персанальная старонка Пугачова Леаніда Пятровіча.
Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі.
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2023 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |