unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Каралёў, Валянцін Міхайлавіч (кандыдат тэхнічных навук ; металургія ; 1939—2006)

    Нарадзіўся 27.10.1939, в. Нячаева, Сафонаўскі раён, Смаленская вобласць, Расія. Інжынер-металург. Кандыдат тэхнічных навук (1968), прафесар (1998).
    Адукацыя: Беларускі політэхнічны інстытут (спецыяльнасць "Машыны і тэхналогія ліцейнай вытворчасці", 1960), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (аспірантура, 1968).
    Навуковыя інтарэсы: праблемы і ўдасканаленне тэхналогіі металургічнай вытворчасці; тэхналогія плаўкі сталі і чыгуну ў электрапячах з прымяненнем у шыхце металізаваных акатышаў; сістэма ачысткі пылагазавых выкідаў ад абсталявання ліцейных цэхаў; распрацоўка тэхналогій атрымання адлівак з высокатрывалага чыгуну з шарападобным і вермікулярным графітам; падрыхтоўка інжынерных і навукова-педагагічных кадраў.
    Месца працы, пасада: Мінскі трактарны завод (з 1960, майстар чыгуналіцейнага цэха, інжынер-тэхнолаг), Навукова-даследчы інстытут тэхналогіі аўтамабільнай прамысловасці (Мінскі філіял, з 1962, вядучы інжынер), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1964–1968, малодшы навуковы супрацоўнік), Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт (з 1968, прафесар кафедры "Металургія ліцейных сплаваў", у 1993–1999 – загадчык кафедры, 1985–2003 – дэкан факультэта).
    Узнагароды: ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1991) і інш.
    Памёр 11.10.2006.

        Варыянтная форма
    Karalëŭ, Valâncin Mihajlavič (1939—2006)

        Гл. таксама
    Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт (Мінск). Механіка-тэхналагічны факультэт
    Королев, Валентин Михайлович (кандидат технических наук ; металлургия ; 1939—2006) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Влияние примесей на процесс зарождения графитной фазы при отжиге белого синтетического чугуна : автореферат диссертации ... кандидата технических наук : 323 / Королев В. М. ― Минск, 1968.
    Анкета вучонага (без анкеты).
    Королев Валентин Михайлович // Кто есть кто : доктора наук, профессора, заслуженные деятели науки и лауреаты премий Белорусской государственной политехнической академии : справочник. — Минск, 2000. — С. 84—85.
    Валентин Михайлович Королев (к 65-летию со дня рождения) // Литейное производство. — 2004. — № 11. — 3-я с. обложки.
    Светлой памяти учителя — Валентина Михайловича Королева / Б. М. Немененок // Литейное производство. — 2019. — № 4. — С. 123—125.
    Сайт "Научно-технологический парк БНТУ “Политехник".