На главную |
---|
Справка
Мінскі трактарны завод |
29 мая 1946 г. прынята пастанова Савета Міністраў СССР №1142 "О строительстве Минского тракторного завода". У 1948 г. сабраны першы пускавы матор, у 1949 г. – першы ўзор колавага трактара завадской канструкцыі. У 1972 г. створана вытворчае аб'яднанне "Мінскі трактарны завод імя У. І. Леніна", у якім Мінскі трактарны завод – галаўное прадпрыемства. У 1976 г. заводу прысвоена імя У. І. Леніна. 29.01.2014 г. вытворчае аб'яднанне "Мінскі трактарны завод" і рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства "Мінскі трактарны завод" рэарганізаваны ў адкрытае акцыянернае таварыства "Мінскі трактарны завод" (загад Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь ад 30.12.2013 № 300). 01.08.2014 г. у Дзяржаўным рэестры холдынгаў зарэгістраваны холдынг "МТЗ-холдынг", у які ўвайшлі шэраг прадпрыемстваў.
Кантакты:
Адрас: 220070, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Даўгабродская, 29
Тэлефон: (+37517) 246 60 09
Варыянтная форма
МТЗ (Мінск) (скарачэнне) |
Гл. таксама
Прыцкер, Пётр Якаўлевіч (кандыдат тэхнічных навук ; машынабудаванне ; 1925—1980) |
Минский тракторный завод (на іншай мове) |
Крыніцы інфармацыі
Сайт Мінскага трактарнага завода.
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |